Знайсці
05.05.2023 / 17:042РусŁacБел

За рэпост нацыянальнага сцяга і «лайкі» глыбачанка адседзела 10 сутак

Жыхарку Глыбокага, якая працуе прадаўцом-кансультантам, 19 красавіка асудзілі па двух артыкулах — ч. 2 артыкула 19.11 КаАП Беларусі (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць) і ч. 1 артыкула 24.23 КаАП Беларусі — парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў. Старшыня суда Глыбоцкага раёна Алена Кот 19 красавіка асудзіла жанчыну на 10 сутак.

Як адзначаецца ў пастанове суда, Ала Арэхва ў сацыяльных сетках «Аднакласнікі» і «УКантакце» посціла і ставіла «лайкі» матэрыялам, прызнаных уладамі «экстрэмісцкімі». Таксама яна паставіла падабайку выяве з нацыянальным бела-чырвона-белым сцягам і каментаром «Свабода», паведамляе «Віцебская вясна».

Гэтае дзеянне Глыбоцкі суд расцаніў як адзіночнае пікетаванне з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў без дазволу Глыбоцкага райвыканкама. Суддзя Алена Кот спаслалася таксама на тое, што старонка жанчыны ў сацыяльных сетках была адкрытая і публікацыі на ёй былі даступныя для агляду іншым грамадзянам.

Як зазначыла Ала Арэхва ў судзе, у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» яна лайкнула публікацыю з выявай сцяга бела-чырвона-белага колеру і каментаром «Свабода» таму, што яна ёй спадабалася.

У выніку суд арыштаваў Алу Арэхву на 10 сутак і канфіскаваў мабільны тэлефон.

Чытайце таксама:

Пачаўся суд над гродзенскім вэб-дызайнерам Глебам Койпішам. Яго судзяць у Мазыры 

У красавіку 43 чалавек асудзілі па палітычных крымінальных справах. Вось якія тэндэнцыі назіраюцца

Прапагандысты вырашылі не замарочвацца з пошукам спікераў. Вось як выглядалі тыя, хто ачарняў Бяляцкага на БТ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
18
0
mikola ramanau/адказаць/
05.05.2023
idyioty !
0
мінчук/адказаць/
05.05.2023
mikola ramanau, так іншых і няма сярод лукашысцкіх карнікаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930