Знайсці
05.05.2023 / 16:175РусŁacБел

У Белавежскай пушчы знайшлі рэдкую расліну

Навуковыя супрацоўнікі запаведніка на паўднёвай ускраіне Белавежскай пушчы, у Дзмітравіцкім лясніцтве, на невялікім лясным «астраўку», акружаным палямі, выявілі два новыя месцы росту рэдкай рэліктавай расліны — плюшчу звычайнага.

Плюшч (Hedera helix L.) занесены ў нацыянальную Чырвоную кнігу і знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай ужо на працягу амаль 60 гадоў.

Hedera helix — расліна даволі незвычайная, яна адзіная ў беларускай флоры вечназялёная ліяна.

Паводле свайго паходжання, плюшч — прадстаўнік цеплалюбівай еўрапейскай горнай расліннасці і ў нашай краіне яго нешматлікія месцы росту знаходзяцца на самай усходняй мяжы распаўсюджвання.

Цяпер у Белавежскай пушчы адзначана ўжо больш за дзясятак месцаў, дзе расце гэтая расліна. У асноўным гэта вільготныя лісцевыя і яловыя лясы, размешчаныя часцяком каля забалочаных алешнікаў і ясеннікаў.

Расце плюшч даволі павольна, ягоныя доўгія, пакручастыя плеці сцелюцца па зямлі і толькі часам пры дапамозе паветраных каранёў-прысосак цягнуцца ўверх па ствалах дрэў, бліжэй да святла.

Чытайце таксама:

Чуфа: гэты земляны арэх выдатна расце ў беларускіх умовах. Пасадзіце, і вам спадабаецца

Нарцысы, ружа, барвенак — якія кветкі пасадзіць на могілках замест пластыкавых букетаў

«На Новы год будзем прыбіраць уласную жывую елку!» Мужчына са Светлагорска вырошчвае кіпарысы з «трафейнай» шышкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
3
Вандроунiк/адказаць/
05.05.2023
Увесь плот пад маiм акном у Ню Джерсi быу iм апавiты
05.05.2023
ne cikava. ja dumau mll*on znaisli............
05.05.2023
прыгожа канечне... але ж гэта паразіт (?)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930