Знайсці
05.05.2023 / 15:481РусŁacБел

36 краін будуць кантраляваць працэс допуску да спаборніцтваў спартсменаў з Беларусі і Расіі

ЗША, Вялікабрытанія, Францыя і яшчэ 33 дзяржавы ў чацвер заявілі ў сумесным лісце, што будуць сачыць за выкананнем рэкамендацый Міжнароднага алімпійскага камітэта адносна магчымага ўдзелу спартсменаў з Расіі і Беларусі ў Алімпійскіх гульнях.

«Мы будзем уважліва сачыць за выкананнем рэкамендацый МАК і міжнародных спартыўных федэрацый у найбліжэйшыя тыдні. Калі гэтыя пытанні не будуць вырашаныя, мы чакаем, што МАК перагледзіць свой падыход», — гаворыцца распаўсюджаным Дзяржаўным дэпартаментам ЗША лісце.

28 сакавіка МАК выступіў з рэкамендацыяй дапусціць да спаборніцтваў расіян і беларусаў, але толькі ў якасці нейтральных атлетаў. Пры гэтым яны павінны адпавядаць пэўным крытэрыям. Так, да турніраў могуць дапусціць толькі тых, хто не падтрымлівае ваеннае ўварванне Расіі ва Украіну. Акрамя таго, у спаборніцтвах забаронена выступаць спартсменам, якія маюць дачыненне да ўзброеных сіл.

Чытайце таксама:

Міжнародная федэрацыя каноэ дапусціла расіян і беларусаў да спаборніцтваў

«Мы чакалі, што пераможа здаровы сэнс, але перамаглі расійскія рублі». Украіна прапусціць чэмпіянат свету па дзюдо з-за ўдзелу расіян і беларусаў

Польшча фармуе міжнародную кааліцыю, каб не дапусціць беларусаў і расіян на Алімпіяду

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
mikola ramanau/адказаць/
05.05.2023
Tolki BAIKOT !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера