Знайсці
05.05.2023 / 15:39РусŁacБел

Еўрасаюз прыдумляе, як уздзейнічаць на краіны, што дапамагаюць абыходзіць санкцыі

Еўрапейскі саюз абмяркоўвае новы механізм другасных санкцый супраць дзяржаў, якія дапамагаюць абыходзіць абмежаванні. Для гэтага будуць створаныя два чорныя спісы — краін-парушальнікаў і тых, якім забаронены продаж тавараў, паведамляе Bloomberg.

Фота ілюстрацыйнае

У ЕС занепакоеныя недастатковай эфектыўнасцю гандлёвых абмежаванняў, уведзеных у дачыненні да Расіі, Беларусі і шэрагу іншых дзяржаў. Напрыклад, імпарт у Расію паўправаднікоў, інтэгральных схем і іншых тэхналогій з Казахстана, ААЭ, Турцыі і Кітая пасля ўвядзення санкцый вырас у разы.

Таму чыноўнікі Еўрасаюза прыдумалі такі механізм: стварыць два спісы — трэціх краін, якія не змогуць абгрунтаваць вялікі рост паставак у падсанкцыйныя рэгіёны, і забароненых тавараў. Увоз гэтых тавараў у краіны, якія парушаюць рэжым санкцый, у далейшым будзе абмежаваны.

Праўда, уносіць краіны і тавары ў гэтыя спісы збіраюцца толькі са згоды ўсіх членаў Еўрасаюза. Калі ж і гэтыя меры не спрацуюць, то ЕС мае намер уводзіць для парушальнікаў абмежаванні ў дачыненні да паставак іншых ключавых тавараў.

Чытайце таксама:

Нафтагазавыя даходы Расіі ў красавіку яшчэ больш знізіліся

Расійская эканоміка пачала рассыпацца — Wall Street Journal

Расія ўхіляецца ад санкцый усё хітрэйшымі спосабамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930