Знайсці
05.05.2023 / 15:2710РусŁacБел

Прэзідэнт Сербіі: Мы б маглі ўвесці смяротнае пакаранне, але станем у адзін шэраг з Беларуссю

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч звярнуўся да нацыі з нагоды двух выпадкаў страляніны з чалавечымі ахвярамі, што адбыліся цягам апошніх дзён у краіне.

Аляксандр Вучыч. Скрыншот відэа rts.rs

Аляксандр Вучыч заявіў сёння, што пасля ўчорашняй трагедыі ў Младэнавацы будуць прынятыя экстранныя меры, адна з якіх — узмацненне жорсткасці ўмоў для валодання зброяй. На прэс-канферэнцыі ён выказаў спачуванні сем'ям загінулых у Бялградзе і ў Младэнавацы і сказаў ім, што «краіна адзіная ў болю і смутку».

Вучыч заявіў, што хацеў бы вярнуць у Сербіі смяротнае пакаранне для барацьбы з найбольш абуральнымі злачынствамі, але, падобна, не будзе спрабаваць рэалізаваць гэта, бо тады Сербія стане ў адзін шэраг з Беларуссю, адзінай краінай у Еўропе, дзе існуе смяротнае пакаранне.

«Я раней выступаў супраць смяротнага пакарання, але цяпер горка шкадую пра тое, што меў такія погляды», — заявіў Вучыч.

Нагадаем, што ў сераду 13-гадовы школьнік зладзіў стральбу ў адной са школ Бялграда, дзе забіў сем сваіх аднакласнікаў і ахоўніка, параненыя былі былі 16 чалавек. Аднак ён пазбегне пакарання, бо яшчэ не дасягнуў пэўнага ўзросту.

А ўчора вечарам у Младэнавацы 21-гадовы хлопец забіў восем чалавек і параніў 13.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
ой, покушай с лапать лебеды/адказаць/
06.05.2023
Студент, и флаг у них власовский как и у рф
1
Валюшка/адказаць/
06.05.2023
ой, покушай с лапать лебеды, а до Власова это флаг чей был? Назови уж Андреевским, так точнее будет.
4
Антывучыч/адказаць/
06.05.2023
Анэтка, яна цывілізаваная выключна для сваіх, а для чужых у Еўропы заўсёды напагатове кулак і куля. І гэта ў лепшым выпадку. І нацызм з яго антысемітызмам — лагічны і заканамерны вынік развіцця "еўрапейскай цывілізацыі". Нездарма ж там чэргі стаялі з добраахвотнікаў, каб запісацца ў нацыянальныя дывізіі і легіёны СС: ад Нарвегіі і Галандыі да Латвіі і Эстоніі. І нездарма ж яны зараз тых вылюдкаў з СС гераізуюць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера