Знайсці
04.05.2023 / 20:072РусŁacБел

Якое возера ў Беларусі найбольш прыдатнае для дайвінгу?

Для заняткаў падводным паляваннем або дайвінгам як хобі знайсці прыдатныя месцы ў азёрнай Беларусі няпроста. Але некалькі такіх месцаў усё ж ёсць, расказаў у эфіры выдання «Смартпрэс» кіраўнік Беларускай федэрацыі падводнага спорту Вячаслаў Рамановіч.

Возера Доўгае. Фота з сайта pridvinie.vlib.by

Паводле Рамановіча, для падводнага палявання выбар сярод беларускіх вадаёмаў зусім невялікі, бо тут дзейнічаюць дзяржаўныя забароны. Такіх месцаў, дзе гэта дазвалялася б, цяпер стала зусім няшмат.

Што тычыцца таго, каб проста паныраць і паздымаць падводны свет, то тут забаронаў няма, але трэба, каб у вадаёме была добрая бачнасць, якую аматары дайвінгу называюць «прозракам». І пажадана, каб быў яркі падводны антураж.

І тут, паводле лідара беларускіх дайвераў, без канкурэнцыі возера Доўгае ў Глыбоцкім раёне. Яно мала таго што самае глыбокае ў Беларусі (максімальная глыбіня 53,7 м), дык і дастаткова празрыстае.

Таксама ў Віцебскай вобласць ёсць і яшчэ даволі вялікая колькасць азёр, якія маюць прыгожы падводны свет. Гэта, паводле Вячаслава Рамановіча, Блакітныя азёры (група азёраў на сутыку Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей), Ушацкая група, вадаёмы ў Глыбоцкім і Полацкім раёнах.

Чытайце таксама:

Маршрут для незабыўных выхадных. На Нарачы вы ўсе бывалі. А паглядзіце, што можна пабачыць вакол Блакітных азёр

«Найлепшы загарадны дом у Беларусі, прэміум-клас!» Якія дамы прадаюць на беразе Нарачы

Якую нерухомасць прадаюць на Браслаўскіх азёрах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
05.05.2023
Возера Доўгае -- цікавае не толькі сваёй глыбінёй. Там водзяцца рэлікты Ледавіковага Перыяду: бакаплаў Паласа, які знешне падобны на маленькую крэветку і рачок калянус, які ў морах Паўночна-Ледавіковага акіяну складае планктон. А яшчэ у гэтым возеры водзіцца рэдкая для Беларусі рыбка -- стынка (сямейства корушкавых), якая пахне свежым агурком. За паўкіламетра далей -- возера Белае, эталоннае возера па чысціні, там, у нетрах возера, плаваюць цэлыя астравы моха фанціналіс. А яшчэ тут гняздуецца на дрэвах адзіная качка як -- гогаль. Праз гэтае возера заўсёды праходзіла мяжа! Віленскай і Віцебскіх ваяводстваў, а поты губерняў, польска-савецкая мяжа, а цяпер -- Глыбоцкага і Ушацкага раёнаў. Да возера падступае і Галубіцкая пушча.

Стаўце мне скрыню каньяку -- я шмат чаго цікавага Вам пра гэта месца набаю!
06.05.2023
Юзік са станцыі Крулеўшчына, "сьпярша крэслы - потым грошы", ведаеце такое правіла джэнтльмэнаў ? То бок, давайце, пачынайце баіць шмат цікавага пра гэта месца, а як раскажаце ўсё - атрымаеце скрыню кан'яку.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930