Знайсці
04.05.2023 / 19:111РусŁacБел

Разведка ЗША: Расія наўрад ці здольная на «значнае наступленне» ва Украіне сёлета

Расія, хутчэй за ўсё, не зможа правесці значную наступальную аперацыю ва Украіне сёлета праз недахоп боепрыпасаў і жывой сілы — незалежна ад таго, ці будзе паспяховым украінскае контрнаступленне. Пра гэта заявіла дырэктарка Нацыянальнай разведкі ЗША Аўрыл Гейнс, піша «Украінская праўда» на падставе паведамлення CNN.

Расійскія мабілізаваныя. Фота ілюстрацыйнае

«На самай справе, калі Расія не ініцыюе абавязковую мабілізацыю і не забяспечыць значныя пастаўкі боепрыпасаў ад трэціх бакоў у дадатак да ўжо наяўных паставак з Ірана і іншых краін, ёй будзе ўсё больш складана падтрымліваць нават сціплыя наступальныя аперацыі», — заявіла Гейнс у камітэце Сената па пытаннях Узброеных сіл.

Паводле яе слоў, Пуцін, імаверна, паменшыў свае кароткатэрміновыя амбіцыі ва Украіне, каб лічыць перамогай «кансалідацыю кантролю над акупаванай тэрыторыяй на ўсходзе і поўдні Украіны, а таксама забеспячэнне таго, што Украіна ніколі не стане членам НАТА».

Нягледзячы на гэтую ацэнку, Гейнс лічыць малаверагодным тое, што Расія дамовіцца пра паўзу ў гэтым годзе, калі толькі палітычныя фактары «не зменяць мысленне» Пуціна. Гейнс таксама адзначыла, што расійскія войскі рыхтуюць «новыя абарончыя пазіцыі» напярэдадні ўкраінскага контрнаступлення, і што яны «атрымалі менш тэрыторыі ў красавіку, чым у любы з трох папярэдніх месяцаў».

Чытайце таксама:

Украіна стала хаваць ад саюзнікаў дэталі будучага контрнаступу — СМІ

Новая крамлёўская метадычка для прапагандыстаў маральна рыхтуе насельніцтва да ўкраінскага контрнаступлення

«Усё пачалося». Прыгожын заявіў, што УСУ пайшлі ў наступленне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
1
Не інакш як/адказаць/
04.05.2023
На картах гадалі?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930