Знайсці
04.05.2023 / 18:07РусŁacБел

Узровень вады ў Кахоўскім вадасховішчы на Дняпры падняўся да 17 метраў, на 1 метр вышэй за норму

Пра тое, што ўзровень вады ў Кахоўскім вадасховішчы ў Запарожскай вобласці падняўся да 17 м і амаль дасягнуў крытычнай адзнакі, пішуць расійскія СМІ і «ваенкары».

Кадр з відэа

Гэтая сітуацыя прадстаўляецца як свядомыя дзеянні ўкраінскіх уладаў, бо, маўляў, Кіеў адмыслова адкрыў шлюзы ў Дняпры і ў Запарожжы.

На Кахоўскай ГЭС, якая знаходзіцца пад кантролем расійскіх акупантаў, рэгуляванне ўзроўню вады ўскладненае тым, што некаторыя шлюзы выведзеныя з ладу ў выніку абстрэлаў. А іншыя патрабуюць рамонту, які немагчыма правесці.

Пад пагрозай разбурэння, б'юць трывогу расіяне, дамбы ў Каменцы-Дняпроўскай, могуць быць падтопленыя прыбярэжныя паселішчы. 

Калі гэта праўда, то гэтыя дзеянні могуць быць звязаныя з падрыхтоўкай УСУ да контрнаступлення на гэтым кірунку. 

Расійскія ваенкары наракаюць на тое, што Украіна адмыслова спускае ваду з Дняпра і прытокаў, каб змыць расійскія ўмацаванні і мінныя загароджанні на левым беразе Дняпра.

Чытайце таксама:

Украіна стала хаваць ад саюзнікаў дэталі будучага контрнаступу — СМІ

Новая крамлёўская метадычка для прапагандыстаў маральна рыхтуе насельніцтва да ўкраінскага контрнаступлення

«Усё пачалося». Прыгожын заявіў, што УСУ пайшлі ў наступленне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930