Знайсці
04.05.2023 / 16:1514РусŁacБел

У Крычаў прывезлі васковыя фігуры Пуціна і Сталіна

Забаўляльны комплекс з васковымі фігурамі Пуціна і Сталіна з’явіўся ў Крычаве ўжо другі раз за непрацяглы тэрмін. Упершыню ў мясцовым парку Перамогі ён з'яўляўся ў кастрычніку мінулага года, а вось цяпер прыехаў зноў.

Забаўляльны комплекс прывезены з Расіі і ўключае ў сябе выставу васковых фігур і розныя дзіцячыя каруселі накшталт машынак, якімі можна кіраваць, і слонікаў, на якіх можна пакатацца, піша «Магілёў.Media».

Асаблівую ўвагу прыцягвае выстава васковых фігур пад назвай «Імперыя» з выявай двухгаловага расійскага арла. На ёй сярод іншых прадстаўленыя Сталін і Пуцін, разам з іншымі правадырамі Расійскай імперыі і Савецкага Саюза.

У горадзе гэты «імперскі» комплекс будзе знаходзіцца ўвесь травень. Асаблівага ажыятажу, паводле рэгіянальнага выдання, ён не выклікае.

Чытайце таксама:

«Расія нідзе не заканчваецца». Рыгор Юдзін патлумачыў, што вынікае з гэтай формулы Пуціна

«Рускі дом» у Гомелі адпраўляе мясцовых школьнікаў у анексаваны Крым

«Грошы ўтрымаем з адпускных». Беларускім настаўнікам прапаноўваюць пуцёўкі ў акупаваны Крым

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Быхов/адказаць/
05.05.2023
Единственное, что радует, что их поставили рядом с общественным туалетом, где собственно всем этим кровавым имперцам и место.
0
Матуля твая/адказаць/
05.05.2023
Андрей, Я дужа расчаравалася ў табе, сыночак. Героі твае замежныя крыважэрныя тыраны, якія забівалі наш народ, эксплуатавалі нашу зямлю й перасьледавалі нашу веру, мову й спадчыну. Ой, Божа мой! Якое ў мяне цёмнае, няўдзячнае дзіця!
0
Карл Маз/адказаць/
05.05.2023
Можа мусар'ё туды сваіх дзяцей водзіць. Ці яшчэ якіясь маргіналы. Іншых версій няма.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера