Знайсці
04.05.2023 / 15:276РусŁacБел

У Астраўцы адкрылі новую лядовую арэну

У Астраўцы сёння адкрылі лядовую арэну з трыбунамі на 300 гледачоў. Пляцоўка разлічаная на 120 чалавек пры масавых катаннях.

У Астраўцы адкрылі новую лядовую арэну. Усе фота: pul4region / Telegram

Астравецкая лядовая пляцоўка ўяўляе сабой двухпавярховы будынак з катком 30х60 метраў.

Як паведамляе канал Гродзенскага аблвыканкама, у будынку размешчаныя адміністрацыйныя памяшканні, гардэроб, месца выдачы канькоў і 6 камандных раздзявалак на 25 спартсменаў кожная. На другім паверсе — трэнажорная зала з мужчынскай і жаночай распранальнямі на 28 чалавек. Ёсць віп-ложа і пакой для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.

На адкрыцці былі кіраўнік Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік і міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук.

Будаўніча-мантажныя работы на аб'екце пачаліся ў лістападзе 2020 года. Ён узводзіўся за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Згодна з праектам, кошт будаўніцтва склаў 18 млн 45 тысяч рублёў.

Лядовую пляцоўку ў Астраўцы збіраліся дабудаваць да 2023 года.

Чытайце таксама:

У Светлагорску ламаюць падмурак грандыёзнага Лядовага палаца, каб пабудаваць што сціплейшае

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
9
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
0
Ёсік/адказаць/
04.05.2023
Вырашылі, што аплочваць яго эксплуатацыю будзе АЭС са сваіх звыш прыбыткаў. Лукашэнка можа новы турнір замуціць, напрыклад, Сусьветны чэмпіянат сярод супрацоўнікаў АЭС.
0
"Что мы знаем о Басё? Ничего. И то не всё" (Эпиграф, V в. до н.э.)/адказаць/
05.05.2023
Ёсік, сярод вучыцяляк і учэнікоу этых вучыцяляк.. и то нипрауда
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
05.05.2023
смотрю на фото...
а где люди?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930