Знайсці
04.05.2023 / 09:35РусŁacБел

Нарвегія перадала 378 мільёнаў еўра дапамогі Украіне

Нарвегія выдзеліла 2,8 млрд нарвежскіх крон (235 млн еўра) на жыццёва важную гуманітарную дапамогу для народа Украіны і 1,7 млрд нарвежскіх крон (143 млн еўра) на грамадзянскую падтрымку ўкраінскага ўрада, паведамляе liga.net.

Сродкі пойдуць на рамонт і абслугоўванне цывільнай інфраструктуры, каб забяспечыць украінцаў доступам да электрычнасці і вады, гаворыцца ў паведамленні.

«Мы знаходзімся ў цесным дыялогу з уладамі Украіны, каб дапамога дайшла да тых, хто больш за ўсё ў ёй мае патрэбу. Агрэсіўная вайна Расіі штодня прыносіць неверагодныя пакуты і шырокамаштабныя разбурэнні. Наша падтрымка дапаможа палегчыць становішча ўкраінскага народа, які так шмат перажыў», — заявіў прэм'ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Стэрэ.

Нарвегія абавязалася штогод выдзяляць 15 млрд нарвежскіх крон (1,2 млрд еўра) на працягу наступных пяці гадоў на агульную суму 75 млрд нарвежскіх крон (6,3 млрд еўра) у перыяд з 2023 па 2027 год.

Як удакладняецца, у 2023 годзе палова сродкаў, якія прадстаўляюцца ў рамках праграмы падтрымкі Нансена, пойдзе на ваенную дапамогу, а іншая палова — на гуманітарную і грамадзянскую.

Чытайце таксама:

Данія акажа вайсковую дапамогу Украіне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031