Знайсці
03.05.2023 / 18:49РусŁacБел

У Расіі завялі справу «аб апраўданні тэрарызму» супраць акцёра Аляксея Паніна

Расійскі Следчы камітэт распачаў крымінальную справу «аб апраўданні тэрарызму» супраць акцёра Аляксея Паніна, паведамілі расійскія СМІ. Акцёру пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Расійскія следчыя лічаць, што акцёр апраўдваў дыверсію на Крымскім мосце, праведзеную ў кастрычніку мінулага года.

8 кастрычніка 2022 года на аўтамабільным мосце, які вядзе з Краснадарскага краю ў Крым, выбухнуў грузавік, пасля чаго загарэліся чыгуначныя цыстэрны з палівам на цягніку, які акурат праходзіў міма. У выніку абрынулася два аўтамабільныя пралёты моста, чатыры чалавекі загінулі. Расійская ФСБ абвінаваціла ў тым, што здарылася, вайсковую выведку Украіны і яе кіраўніка Кірылу Буданава, СК таксама трымаецца гэтай версіі.

Справу супраць акцёра завялі за пост на гэтую тэму ў тэлеграм-канале.

Аляксей Панін з'ехаў з Расіі ў Іспанію яшчэ да пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, але пасля пачатку баявых дзеянняў прыязджаў на радзіму. Ён публічна крытыкаваў расійскае кіраўніцтва за развязванне вайны і падтрымаў Украіну, хоць ад яго гэтага мала хто чакаў. У мінулым акцёр адзначаўся скандальнымі і эпатажнымі паводзінамі, у тым ліку дапускаючы і адкрыта антыўкраінскія выказванні.

Чытайце таксама:

Ала Пугачова прыляцела ў Маскву

Украіна ўвяла слова «рашызм» у заканадаўства

Патрыярх Кірыл пазбавіў сану протадыякана Андрэя Кураева

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930