Знайсці
03.05.2023 / 17:221РусŁacБел

«Савушкаў прадукт» запусціў у Пінску сонечную электрастанцыю

«Савушкаў прадукт» увёў у эксплуатацыю сонечную міні-электрастанцыю на даху ўласнага лагістычнага цэнтра ў Пінску. Мяркуецца, што яна будзе штогод даваць каля 240 тыс. кВт г, што робіць яе адной з самых эфектыўных у краіне.

Пры будаўніцтве «зялёнай» электрастанцыі выкарыстоўвалі 370 сучасных сонечных панэляў з высокім ККД, злучаных у ланцужкі, — па 15—16 панэляў у кожным. Іх вытворца — кітайская кампанія Einnova Solarline. Модулі плошчай 2,58 кв. м кожны зроблены двухбаковымі: пярэднім бокам прымаюць сонечныя прамяні з неба, а тыльным — ужо адбітыя.

У ясны дзень магутнасці комплексу павінна хапіць, каб забяспечыць працу вытворчай кампрэсарнай. Прыватнаму жылому дому такой колькасці электраэнергіі хапіла б на тры месяцы.

Сонечная электрастанцыя ў Пінску

Сонечныя панэлі ўстаноўленыя на пляскатым даху лагістычнага цэнтра вытворчага філіяла кампаніі. Для мантажу распрацавалі спецыяльныя сістэмы мацавання, якія не парушаюць цэласнасць даху. Яны дазволілі дамагчыся аптымальнага вугла нахілу модуляў да гарызонту для максімальнай выпрацоўкі электраэнергіі на працягу года.

Канструкцыі ўжо прайшлі праверку на трываласць зімовай непагаддзю і ўраганным ветрам. Паводле разлікаў, новы комплекс мае цалкам акупіцца за чатыры гады.

Чытайце таксама:

Новая акумулятарная тэхналогія можа зрабіць электрасамалёты рэальнасцю

Ці змогуць акіянскія хвалі стаць для чалавецтва невычэрпнай крыніцай энергіі?

Аптовая цана электраэнергіі ў Нідэрландах дасягнула адмоўных значэнняў. Гэта ўсё з-за працы ветракоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Бремор/адказаць/
03.05.2023
Савушкін прадукт такі сучасны! Хай распавядзе, як выкарыстоўвае рабскую працу палітвязняў на " хіміі" у г.Бярозе на сваёй ферме " Савушкін Луч".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930