Знайсці
02.05.2023 / 20:5011РусŁacБел

У Бранскай вобласці зноў зрабілі паспяховую дыверсію на чыгунцы

Расійскія тэлеграм-каналы паведамляюць, што ў Бранскай вобласці Расіі падарвалі чыгуначнае палатно на лініі Бранск—Карачаў, у выніку чаго сышоў з рэек цягнік з нафтапрадуктамі.

Як паведамляецца, невядомыя зладзілі падрыў чыгункі, па якой ішоў грузавы састаў. Вагоны перакуліліся. На месца едуць экстранныя службы.

Пазней з'явілася інфармацыя, што дыверсія адбылася на ўчастку Снежацьская — Белыя Берагі ў ваколіцах Бранска. Сышлі з рэек каля 20 вагонаў, але загарання гэтым разам не адбылося. Па сведчаннях відавочцаў, перад здарэннем, дакладны час якога 19:47, былі чутныя некалькі выбухаў.

Пацярпелых, як запэўнівае Расійская чыгунка, няма.

Чытайце таксама:

Было тры выбухі, утварылася варонка два з паловай метры — новыя падрабязнасці здарэння ў Бранскай вобласці

У Бранскай вобласці цягнік пусцілі пад адхон. Выглядае, што згарэў беларускі цеплавоз

Губернатары Гомельскай і Бранскай абласцей абмеркавалі здарэнне з цягніком БЧ у Бранскай вобласці. Рух на чыгунцы адноўлены

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
59
Панылы сорам
1
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
6
3
Петро/адказаць/
03.05.2023
Добра як. Душа радуецца і сэрца сьпявае. 😊
03.05.2023
ром, гэта зрабілі ўкраінскія ваяры (ДР групы)
04.05.2023
treba zakonczyc z getym......moza paiduc na peragavory?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930