Знайсці
02.05.2023 / 17:5220РусŁacБел

«У Беларусі для палякаў цяпер найгоршае становішча ў свеце» — Канцылярыя прэзідэнта Польшчы

2 мая ў Польшчы адзначаецца Дзень польскай дыяспары і палякаў замежжа. У гэты дзень сакратар Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Анджэй Дэра заявіў, што найгоршая сітуацыя для палякаў замежжа цяпер склалася ў Беларусі, бо там яны зазнаюць палітычны пераслед.

Фота: facebook.com/mark.zanevskij

Анджэй Дэра падкрэсліў, што рэжым Лукашэнкі варожа ставіцца да польскай спадчыны, мэтанакіравана яе вынішчае:

«У Беларусі знішчаюцца польскія могілкі, разбураюцца магілы польскіх герояў. Цяпер гэта афіцыйная палітыка Беларусі. На гэты момант мы не можам непасрэдна дапамагаць нашым суайчыннікам, але мы намагаемся гэта рабіць па-іншаму, не буду распавядаць падрабязнасці, каб дапамога не спынілася. Цяпер там у палякаў самая складаная сітуацыя».

Пачынаючы з мінулага года ў Беларусі рэжым Лукашэнкі вядзе планамернае знішчэнне ці апаганьванне пахаванняў польскіх жаўнераў часоў Другой сусветнай вайны ці польска-савецкай вайны 1919—1920 гадоў. Вядома пра падобныя выпадкі ў вёсках Багданы, Бабровічы, Варзяны, Дындылішкі, Мікулішкі, Качычы, Плябанішкі, Сурканты, а таксама ў горадзе Іўе.

Акрамя таго, рэжым арыштоўваў і ўтрымліваў у зняволенні лідараў непадкантрольнага дзяржаве Саюза палякаў Беларусі. Адзін з іх, журналіст Андрэй Пачобут, асуджаны на 10 гадоў зняволення і дагэтуль знаходзіцца за кратамі. Таксама ў Беларусі фактычна знішчаная адукацыя на польскай мове. 

Чытайце таксама:

Сакрэт нязломнасці. Андрэй Пачобут, закладнік Аляксандра Лукашэнкі, святкуе 50-годдзе ў турме

«Мне было нялёгка». Анжаліка Борыс дала першае інтэрвʼю пасля СІЗА, хатняга арышту і спынення справы супраць яе

Прапала памятная таблічка з польскіх вайсковых могілак у Варзянах на Астравеччыне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
14
1
даведка/адказаць/
03.05.2023
А как бы жила Польша при фашистах, если бы её не освободила советская армия, памятники в честь солдат которой нынешний польский режим посмел демонстративно сносить?.. Получив тут же ответную реакцию со стороны белорусского режима, где преобладают историки коммунизма из советского КГБ.
0
Казік/адказаць/
03.05.2023
Valadzimir, плюсую. Перасялення палякаў на захад не было, а раптам узяліся аднекуль поўна палякаў
0
Логично /адказаць/
11.05.2023
Поэтому надо закрыть границы с Беларусью. Чтоб поляки из РБ не убежали, а продолжали страдать
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930