Знайсці
02.05.2023 / 17:394РусŁacБел

У беларускіх лясах знаходзяць ужо і маслякі — незвычайна рана

Звычайна вясной грыбнікі хваляцца знаходкамі смарчкоў і страчкоў, але сёлета ўжо ў пачатку мая ў спецыялізаваных сацсеткавых суполках з'явіліся свежыя фота звычайна трохі пазнейшых грыбоў — маслякоў.

Фота: vk.com/gribnievoiskabelarus

«Дзіўны сёлета май — яшчэ канчаткова не скончыліся смарчкі, а маслякі ўжо з'явіліся», — паведаміла бабруйчанка Маша Нікітка ў суполцы ва «Укантакце» «Грыбы: Грыбныя войскі Беларусі».

Дзяўчына піша, што звычайна першыя маслякі яна збірала 9 мая. Але ў гэтым годзе, дзякуючы ранняму цяплу, грыбніца прачнулася раней і першыя грыбы гэтага віду з'явіліся ўжо 1 мая.

Фота: vk.com/gribnievoiskabelarus

Ёсць паведамленні пра тое, што гэтыя грыбы з'явіліся і ў Гомельскай вобласці. 

Маслякі — адныя з найбольш папулярных ядомых грыбоў. Сваю назву яны атрымалі дзякуючы бліскучай ліпкай плёнцы, якая пакрывае шапачку. 

Чытайце таксама:

У Беларусі з'явіліся першыя вясновыя грыбы

Грыбы — здаровая ежа? Вось што кажа дыетолаг

Выкручваць ці зразаць грыбы? Самы страшны грэх у іншым

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
1
эмануэль/адказаць/
02.05.2023
Габрыэль, вапшчэта, вірусы самыя дрэўнія, а значыць, самыя ўрэдныя ўмоўна жывыя сушчэства на планеце Зямля
2
Габрыэль/адказаць/
02.05.2023
эмануэль, Вірусы, гэта прыродны інструмент рэгуліроўкі разнастайнасці біялагічнага жыцця і ягонай далейшай эвалюцыі, дойдзе і да іх чарга, калі ўжо няма чаго рэгуляваць будзе, вы ж чытайце скруткі.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
04.05.2023
А рыжики были?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930