Знайсці
02.05.2023 / 17:19РусŁacБел

Літва не стала працягваць рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю

Рэжым надзвычайнага становішча на мяжы Літвы з Беларуссю і Расіяй спыняе дзейнічаць з 3 мая, паведаміла МУС Літвы.

Пункт пропуску на беларуска-літоўскай мяжы. Фота: VSAT

«З 24:00 аўторка рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з РФ і Беларуссю адмяняецца», — гаворыцца ў паведамленні.

Надзвычайнае становішча на літоўскіх межах было абвешчана ў сувязі з узмацненнем нелегальнай міграцыі ў 2021 годзе, а пазней на фоне расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну.

Разам з тым, і пасля адмены надзвычайнага становішча ў Літве працягне дзейнічаць экстрэмальная сітуацыя з міграцыяй, якая дазваляе сілавым структурам выцясняць нелегальных мігрантаў на тэрыторыю суседніх дзяржаў.

Чытайце таксама:

Беларускія памежнікі зноў парушылі літоўскую мяжу

Літва папрасіла ў Еўрасаюза дадатковыя сродкі для ўмацавання мяжы з Беларуссю

«Хіба адбылося нешта пазітыўнае?» Прэзідэнт Літвы супраць змякчэння санкцый адносна рэжыму Лукашэнкі

Адновіцца авіязлучэнне з Іранам. Ці рызыкне Лукашэнка паўтарыць атаку мігрантамі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930