Знайсці
02.05.2023 / 16:59РусŁacБел

Прыгожын пахваліўся знішчэннем украінскага генерала. Украінскі бок: Усе жывыя і здаровыя

Уладальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын выступіў з заявай, што ягоным падначаленым пад Бахмутам удалося пацэліць у машыну з украінскім генералам. Але ўкраінскі бок сцвярджае, што гэта няпраўда.

«Сёння ў 13:25 артылерыйскімі падраздзяленнямі ПВК «Вагнер» пры падыходзе рэзерваў з населенага пункта Часаў Яр у населены пункт Бахмут быў знішчаны бронеаўтамабіль, у якім, як мяркуецца, знаходзіўся камандуючы сіламі тэрытарыяльнай абароны УСУ Ігар Іванавіч Танцюра, які накіроўваўся ў Бахмут. Цяпер удакладняем гэтую інфармацыю і давядзём пазней», — сцвярджалася ў паведамленні Прыгожына, апублікаваным прэс-службай звязанай з ім кампаніі «Канкорд».

Аднак прэс-сакратар камандавання Сіл тэрытарыяльнай абароны УСУ Дзяніс Зялінскі адразу ж абверг словы Прыгожына:

«Мы афіцыйна абвяргаем гэтае сцвярджэнне. Мы не каментуем ніякія ўкіды варожай прапаганды. Усе жывыя і здаровыя», — сказаў ён у каментары выданню «Суспільне новини».

Чытайце таксама:

Новая крамлёўская метадычка для прапагандыстаў маральна рыхтуе насельніцтва да ўкраінскага контрнаступлення

Міністр абароны Украіны дапусціў, што Расія рыхтуе новы жэст «добрай волі»

«Больш, чым войска Чэхіі або Венгрыі». УСУ распавялі, колькі расіян ваюе пад Бахмутам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
13
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930