Знайсці
02.05.2023 / 15:541РусŁacБел

Пасля ўзмацнення пакарання 73-гадовага Барыса Кучынскага адправілі ў калонію

73-гадовага жыхара Слоніма Барыса Кучынскага адправілі ў калонію тэрмінам на два гады. Цяпер ён знаходзіцца ў ПК № 2 (горад Бабруйск). Гэта адбылося пасля ўзмацнення пакарання, паведамляе «Вясна».

Спачатку 10 лістапада 2022 года ў судзе Слонімскага раёна Кучынскага асудзілі на тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). Але дзяржабвінавачанне тады запытвала пазбаўленне волі тэрмінам на 2 гады. І пасля судовага працэсу пракуратура падала апеляцыйную скаргу на прысуд — у выніку ў студзені 2023 года Гродзенскі абласны суд яе задаволіў і прысудзіў Кучынскаму два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Барыс Кучынскі абскарджваў гэты прысуд у Вярхоўным судзе, але там яго скаргу не задаволілі.

31 сакавіка Барыса адправілі ў размеркавальны цэнтр у Баранавічах, пасля чаго ў сярэдзіне красавіка этапавалі на цягніку ў папраўчую калонію № 2 па адрасе: 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1.

Акрамя таго, Кучынскі павінен выплаціць штраф памерам 150 базавых велічынь (4 800 рублёў), а таксама пакрыць пацярпеламу міліцыянту Віктару Лутчанку маральныя пакуты ў памеры 5 000 беларускіх рублёў.

Асудзілі ж Барыса Кучынскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі: «Абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных» (ч. 3 арт. 203-1 КК). Усё гэта — за адзін рэпост у «Аднакласніках» допісу аб участковым інспектару з Ваўкавыска Віктару Лутчанку.

Чытайце таксама:

Выйшла на волю былая настаўніца з Мёраў Эма Сцепулёнак

У Мінску пачаўся суд над адным з лідараў творчага аб’яднання «Пагоня» Генадзем Драздовым

Стрыечнага брата прадстаўніка штаба палка Каліноўскага Сяргея Франчука будуць судзіць другі раз запар

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
mikola ramanau/адказаць/
02.05.2023
idyioty! zusim ulady zvar>jaceli !.....I jak mne u Mensk paehac ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера