Знайсці
02.05.2023 / 15:181РусŁacБел

У Мінску зачынілася легендарная крама. Яна працавала каля паўстагоддзя і там унутры быў басейн

Крама «Кветкі» каля Батанічнага саду зачынілася, напісаў блогер Koko.by. На акне вісіць аб'ява аб тым, што памяшканне на праспекце Незалежнасці, 80 здаецца ў арэнду.

Фота: Realt.by

Крама «Кветкі» ў «доме з чайкай» каля Батанічнага саду працавала больш за паўстагоддзя, піша Realt.by.

— На першым паверсе дома размясцілася знакамітая крама «Кветкі», якія вырошчваліся ў тым ліку і ў аранжарэях Батанічнага саду, — расказваў пра гэтую краму гісторык Антон Дзянісаў.

А вось што ўспамінала жыхарка дома Валянціна пра кветкавую і іншыя крамы побач з домам:

— Раней на месцы сушы-рэстарана была кулінарыя, далей размяшчалася крама «Сілуэт», дзе прадавалі паліто, але па блаце можна было дастаць, што хочаш. Там, дзе цяпер піцэрыя, знаходзіўся кафэтэрый і булачная. За ім абутковая крама з італьянскім абуткам. З тых крам засталіся толькі «Прырода» і наша кветкавая. У горадзе на той момант было ўсяго дзевяць кветкавых крам. Мама нават нейкі час працавала ў нашай. Там было так прыгожа, што не перадаць. Сапраўдны музей кветак.

Пасярод крамы стаяў велізарны басейн, у якім плавалі чырвона-залатыя рыбкі.

Але памятаю, прасілі ў мамы грошы, каб пайсці і пакарміць рыбак у «Прыродзе», — расказвала жанчына.

Чытайце таксама:

У Мінску закрыўся гатэль, пабудаваны да хакейнага чэмпіянату свету 2014 года

Часова зачыніўся папулярны мінскі клуб

Пакой Тэслы і мэбля Гулівера. У Мінску адкрылі гіганцкі музей займальнай навукі ФОТЫ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
24
Абуральна
4
0
Грак/адказаць/
02.05.2023
Каму цяпер патрэбны такія плошчы пад гандль кветкамі ? Гэта раней, калі на ўвесь горад такіх крамаў было менш за 10, і ў іх было ня ўлезьці, крама тая была актуальнаю. Секс-шоп зрабіць там - будзе прыбыткова.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930