Знайсці
02.05.2023 / 15:2398РусŁacБел

Былы палітвязень з наваполацкай калоніі расказаў, якога кампрамісу патрабавалі ад Бабарыкі

Былы палітзняволены Вадзім Хіжнякоў правёў за кратамі больш за два гады, частку з іх — у наваполацкай папраўчай калоніі. Ён перасякаўся там з Віктарам Бабарыкам і чуў ад яго, якія ўмовы вызвалення прапаноўваліся палітыку. Пра гэта ён распавёў у эфіры «Белсата».

Віктар Бабарыка падчас суда ў 2021 годзе. Фота: БелТА

Вадзім Хіжнякоў адзначае, што ў калоніі з Віктарам Бабарыкам быў у добрых адносінах.

«Мы з ім амаль у адзін час прыехалі і патрапілі ў каранцін», — адзначае Хіжнякоў.

Нягледзячы на тое, што адміністрацыя наваполацкай ПК-1 сачыла за тым, каб зняволеныя не размаўлялі паміж сабою, на каранціне камунікацыя ўсё роўна адбываецца, кажа былы вязень.

«Мы з ім, нават знаходзячыся ў прыбіральні, дзе ніякіх перагародак няма, сядзелі побач і камунікавалі», — згадвае ён.

Часам была магчымасць пагаварыць у курылцы. «Але пасля таго, як мы з ім там пагаварылі, мяне выклікалі раз на размову і строга папярэдзілі, што я не павінен так рабіць і што мяне будуць наступны раз караць», — гаворыць Хіжнякоў.

Вадзім Хіжнякоў падчас эфіру. Скрыншот відэа «Белсата»

Па словах былога палітзняволенага, калі сабраць усе яго размовы з Віктарам Бабарыкам разам, то атрымаецца прыкладна тры гадзіны. 

«Гаварылі пра ўсё. І пра асабістае жыццё, і пра тое, што яго прывяло ў кандыдаты ў прэзідэнты, чаму ён на гэта рашыўся, што ён думае аб агульным палітычным становішчы, як ён бачыць развіццё падзей у краіне».

Хіжнякоў падкрэслівае, што Віктар Бабарыка не шкадаваў таго, што зрабіў: «Ён гаварыў, што зрабіў усё правільна. І яго выбар правільны.

Ён гаварыў, што здзейсніў учынак. Па яго словах, мужчына ад асобіны мужчынскага полу адрозніваецца тым, што прымае рашэнні і павінен іх ажыццяўляць. Вось ён прыняў рашэнне і яго ажыццяўляў».

Віктар Хіжнякоў адзначае, што ў Віктара Бабарыкі была магчымасць пайсці на кампраміс з уладамі: «Яму гэта прапаноўвалі. Ён не пагадзіўся. І з-за гэтага да сённяшняга часу, як мне стала вядома, цярпіць за ўсё гэта».

Былы палітвязень удакладняе, на якія кампрамісы прапаноўвалі пайсці Віктару Бабарыку:

«Яму прапаноўвалі добра выказацца аб Васкрасенскім. Тады якраз ішла такая акцыя, калі Васкрасенскі павінен быў заклікаць людзей пісаць прашэнні аб памілаванні. Другое — ён павінен быў публічна выступіць і заклікаць людзей спыніць супраціўляцца, спыніць пратэсныя дзеянні. Трэцяе, што яму прапаноўвалася, — заклікаць да падтрымкі Расіі, што Расія — наш найлепшы саюзнік, што толькі з Расіяй мы зможам развівацца».

З такімі прапановамі Віктар Бабарыка не пагадзіўся і прапанаваў свой варыянт:

«Ён сказаў, што не пагадзіўся і ніколі на гэта не пагодзіцца. Ён адказаў, што згодзіцца пайсці на кампраміс толькі ў адным выпадку, калі выпусцяць усіх палітзняволеных. А ён можа застацца ў якасці закладніка».

Юрый Хіжнякоў адзначае, што лісты з заклікам пісаць прашэнні аб памілаванні да яго не прыходзілі, бо ўлады ведалі пра яго пазіцыю. А вось да іншых, чыя пазіцыя пад ціскам змянілася, пісьмы былі.

Па словах былога палітзняволенага ў калоніі пастаянна праводзілася ідэалагічная апрацоўка: «Там былі спецыяльныя мерапрыемствы, на якіх расказвалі розныя рэчы. Пастаянна выклікалі. Там кожнаму прызначаецца куратар. Мой быў Жэрко — другі чалавек у калоніі. Хіба з-за маёй пазіцыі. Ён часта са мною размаўляў, пераконваў. Ён такі хітры аператыўнік.

Ну і [былы начальнік калоніі] Пальчык. Я ў яго быў тры-чатыры разы, калі не лічыць пакаранняў. Але ён не пераконваў, а проста як дубалом зневажаў. Таксама любы начальнік атрада выклікаў і гаварыў, што трэба прызнаць віну, аплаціць іскі. Можа, будуць нейкія паблажкі: умоўна-датэрміновае вызваленне, змена рэжыму ўтрымання. Гэта з усімі і заўсёды вядзецца з дня ў дзень, мэтанакіравана».

Чытайце яшчэ:

Былы турэмны лекар тлумачыць, чаму мог здарыцца пнеўматоракс і пра што кажа той факт, што Бабарыку не пакінулі ў шпіталі калоніі

Блогер Кабанаў, які сядзеў у наваполацкай калоніі, пра тое, чаму вязні не вытрымліваюць умоў там

«Настроены выжыць». Зняволеная расказала пра сустрэчу з сынам Бабарыкі на Валадарцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
04.05.2023
Рэд., насамрэч
надакучылі пустыя балбатуны
і найперш вам
бо вы
старэйшы) і разумнейшы за мяне

і зараз час такі, што
трэба асабліва гостра

але

каму я кажу...
вы сам першы разумееце лепш за мяне
0
Спасибо/адказаць/
05.05.2023
Цікава, в 94-м я выбирал между Позняком и Шушкевичем и проголосовал за Позняка. А потом насмотрелся на него на уличных маршах, пока он не сбежал в 96-м. Не надо путать национальное самосознание и позняковскую неспособность быть организатором и объединителем.
1
Цікава/адказаць/
05.05.2023
Спасибо, цікава, а вы можаце навогул пражыць без Пазьняка? Не цягнуць вашую траўму у кожны каментар. 

Вось я, вашымі словамі, "пазьняковец", але пахвілінна Зянона не ўзгадваю. А ў вас гэтая фігура - прама альфа і амега. 

Такім чынам, пакуль нацыяналісты імкнуліся "заліть кровью русскоязычных проспекты", Бабаріко мужна, не засцаўшы, працаваў у мінскай філіі крамлёўскага банку. 

Усю дарогу ён існаваў "пад калпаком спецслужб" (паводле яго самога), але не зважаў на падзеі і наваколле, таму ў 20-м раптам яму ляснула - "хачу уратаваць краіну!" І ён пачаў кампанію (амаль адначасова з блогерам Ц.), заклікаючы апалітычных тутэйшых прыходзіць на выбары. "Вместе мы пабідзім і паднімем эканоміку! К чёрту Каліноўскага, непонятно за что он боролся! Будем дружіть с Россіей і жіть как в Фінляндіі, вот наша новая національная ідея! Репрессій не будет!" Феерыя абяцанкаў і распальвання надзей працягвалася тры-чатыры месяцы, пасля якіх Бабаріко прадказальна апынуўся ў вязніцы. Расцярушаны тутэйшы электарат нейкаторы час па інэрцыі працягваў свята непаслухмянасці, глядзеў Нехту і Каца, рабіў фотачкі, а потым сутыкнуўся з катком рэпрэсій ды скіснуў. Бо што рабіць няясна, "демократізація" неяк не натхняе на трывалую барацьбу, а самі кандыдаты граць надоўгую не разлічвалі.  

У выніку Беларусь згубіла сувязі з Захадам, паскорана пайшла пад расейскі уплыў, а насельніцтва яшчэ больш азлобілася на Луку. 

Вось таму Бабаріко - ваш герой, а нацыяналісты (і асабліва Пазьняк) - фу-фу. Я нічога не наблытаў? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера