Знайсці
03.05.2023 / 19:0016РусŁacБел

Ігар Сечын можа набыць Прыёрбанк

Як стала вядома «Нашай Ніве», апошні вялікі беларускі банк з заходнім капіталам можа трапіць у рукі «Раснафты». 

Ігар Сечын. Фота: kremlin.ru

Месяц таму ў заходняй прэсе паведамлялася пра магчымасць абмену аўстрыйскіх актываў расійскага СберБанка ў Еўропе на актывы банкаўскай групы Raiffeisen у Расіі. У абедзвюх арганізацый «падвіслі» актывы ў варожых юрысдыкцыях. 

Аўстрыйскае выданне Der Standard выказвала здагадку, што пад абмен можа трапіць і беларуская дачка «Райфайзена» — Прыёрбанк. Гэта, аднак, была гіпатэтычная інфармацыя. Як расказалі «Нашай Ніве» людзі з банкаўскага сектара, здзелка па апісанай схеме наўрад ці адбудзецца: такая аперацыя заскладаная для ажыццяўлення.

Замест гэтага Raiffeisen Bank International спрабуе проста прадаць свае актывы ў Расіі, а разам з гэтым, па нашай інфармацыі, — і ў Беларусі. 

Расійскія актывы групы Raiffeisen Bank International уключаныя ў адпаведны спіс і не могуць быць прададзеныя без згоды Уладзіміра Пуціна, а кан'юнктура вымагае вялікай зніжкі, што ўплывае на асобы інтарасантаў. 

«Самы імаверны кандыдат на куплю — структуры Ігара Сечына (кіраўніка «Раснафты»). У «Раснафты» ёсць свой банк «ВБРР». Узбуйніцца за кошт «Райфайзена», яшчэ і з вялікім дысконтам, — прывабны варыянт для «Раснафты».

Кіраўнік Прыёрбанка Сяргей Касцючэнка. Фота: Bspu.by

Беларускі Прыёрбанк ідзе прычэпам да расійскай дачкі аўстрыйскай групы і будзе прададзены той жа кампаніі, якая купіць расійскі актыў, паасобку яны не разглядаюцца», — паведамілі «Нашай Ніве» суразмоўцы ў банкаўскіх колах. 

Тэрміны і ўмовы ўгоды пакуль не паведамляюцца. 

Пры гэтым беларускі Прыёрбанк з 15 мая спыняе даляравыя аперацыі па сваім карэспандэнцкім рахунку ў амерыканскім Сіцібанку. 

Перавесці даляры зараз можна толькі праз армянскі, азербайджанскі, казахстанскі і кітайскі банкі, якія прымаюць плацяжы толькі ў бок рэзідэнтаў сваіх краін. 

Акрамя таго, з 1 чэрвеня Прыёрбанк уводзіць касмічную месячную камісію ў 750 рублёў за абслугоўванне тых рахункаў, на якіх на канец месяца знаходзіцца больш за 50 тысяч даляраў ці еўра. 

Прыёрбанк — трэці па памеры банк Беларусі. 87,74% ягоных акцый належыць аўстрыйскай Raiffeisen Group.

Сам банк да поспеху прывёў яго заснавальнік і шматгадовы кіраўнік Сяргей Касцючэнка. У ліпені 2022 года лукашэнкаўцы асудзілі яго да 3 гадоў пазбаўлення волі. За выхад на волю ён быў вымушаны выплаціць больш за 10 мільёнаў даляраў. Пасля вызвалення ён пакінуў краіну. 

Ігар Сечын — асабісты сябар Уладзіміра Пуціна, у мінулым яго калега па КДБ, а падчас ягонага прэзідэнцтва — шматгадовы кіраўнік расійскай карпарацыі «Раснафта», адзін з самых багатых і ўплывовых людзей Расіі. 

«Раснафце» ў Расіі належыць банк «ВБРР», што расшыфроўваецца як «Усерасійскі банк развіцця рэгіёнаў», які абслугоўвае справы кампаніі. 

Ацаніць цяперашні аб'ектыўны кошт беларускага Прыёрбанка праблематычна ў турбулентных умовах вайны, санкцый і лукашэнкаўскіх рэпрэсій. Звычайна банкі ў Беларусі і свеце прадаюцца па цане блізкай ці меншай за суму ўласнага капіталу.

Парытэтбанк быў прададзены за 50 мільёнаў пры ўласным капітале 46 мільёнаў даляраў, але гэта вынятак з правілаў — за банк рэдка даюць больш, чым складае яго ўласны капітал. 

Франсабанк у 2021-м выкупілі за 27 мільёнаў рублёў, Ідэябанк — за 50 мільёнаў

Уласны капітал Прыёрбанка вагаецца паміж 400 і 450 мільёнамі даляраў. Аднак у сённяшніх умовах дысконт можа скласці да 80%, сказалі «Нашай Ніве» людзі з банкаўскага сектара. 

Прыёрбанк — апошні вялікі банк з заходнім капіталам у Беларусі. Ёсць яшчэ БСБ-Банк і Цэптарбанк, якія маюць бенефіцыяраў у Швейцарыі, але па факце кіруюцца беларусамі праз свае юрыдычныя асобы ў альпійскай канфедэрацыі. 

Аляксандр Лукашэнка нават у перыяд так званага балансавання між Расіяй і Захадам блакаваў спробы іншых заходніх банкаў прыйсці ў Беларусь. У выпадку продажу Прыёрбанка ў краіне застануцца вялікія банкі толькі або дзяржаўныя, або з расійскім капіталам. Сярод апошніх — СберБанк, БелВЭБ, Белгазпрамбанк і Альфа-банк. 

Чытайце таксама:

Дзяржбанкі перасталі публікаваць гадавую фінансавую справаздачнасць

Некаторыя беларускія банкі ў 5 разоў паднялі стаўкі за валютныя SWIFT-пераводы. У колькі абыходзяцца плацяжы за мяжу

Стаўкі па валютных дэпазітах у беларускіх банках рэзка змяніліся проці мінулага года

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
8
Ого
5
Сумна
10
Абуральна
42
1
Максим Дизайнер/адказаць/
04.05.2023
Новые хозяева заезжают.
0
чижик-пыжик з Таборовей 33/адказаць/
04.05.2023
Гы-Гы ! Можна всё что угодно писать, а реалии : агрофюрер даёт команду и продаёт тому кому агрофюрер укажет и по той цене по которой укажет....
Жаль что тн бел. демократы делают очередную ошибку и НН и другим удобно и желательно не замечать - БЕЛАРУСЬ 2023= ГЕРМАНИЯ( фашистская ) 1936г.. ГЕСТАПО= ( напишу модератор в 1001 раз не пропустит) , гиммлер = ( накпишу модератор тоже), холуи в палатках=.... тоже. И ЭТО НАДО ПОНЯТЬ....
 Если это не озвучивать, спустя много лет Лукашук будет искать " честных" БНФ-цев и спрашивать почему опять не получилось.......
08.05.2023
Гэць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930