Знайсці
01.05.2023 / 22:005РусŁacБел

Кітай упершыню прагаласаваў за рэзалюцыю, дзе Расія названая агрэсарам

Галасаванне па рэзалюцыі Генеральнай асамблеі ААН было яшчэ 26 красавіка, але ў медыя на яго звярнулі ўвагу толькі сёння.

Скрын з твітара @IcelandUN

Рэзалюцыя тычылася супрацоўніцтва ААН з Радай Еўропы. Але ўтрымлівала шэраг крытычных фармулёвак пра Расію.

У дакуменце пішацца пра «беспрэцэдэнтныя выклікі», з якімі сутыкнулася Еўропа пасля агрэсіі Расіі супраць Украіны. Згадваецца і ранейшая агрэсія Расіі супраць Грузіі. У рэзалюцыі кажацца таксама, што трэба кампенсаваць шкоду ахвярам агрэсіі і прыцягваць да адказнасці тых, хто вінаваты ў парушэнні нормаў міжнароднага права.

Яе падтрымалі 122 краіны. У тым ліку Кітай, які раней устрымліваўся ў такіх пытаннях. «За» былі і Арменія з Казахстанам.

Беларусь традыцыйна прагаласавала супраць. Супраць таксама былі Расія, Нікарагуа, Сірыя і Паўночная Карэя.

Чытайце таксама:

Сі Цзіньпін правёў тэлефонныя перамовы з Зяленскім

Геапалітычная гульня Кітая: якую ролю выконваюць Пуцін і Лукашэнка?

Кітай заявіў, што не будзе прадаваць зброю ніводнаму боку ў расійска-ўкраінскай вайне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
36
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
1
За Свабоду!/адказаць/
02.05.2023
Евстигней , Малайца бот, зарабіў 15 расійскіх і ідзі прэч, круціць лахцінскія пэдалі.
0
Алек. Ру/адказаць/
02.05.2023
Кола краін- ізгояу́ пастаянна звужваецца. А калі паглядзець, усе, хто падтрымау́ рф- садзяржанкі рф.
0
Mafkees /адказаць/
02.05.2023
Просто еще один удар вове ниже спины,а скоро его вообще набутылят украинцы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930