Знайсці
01.05.2023 / 19:584РусŁacБел

Фінляндыя рыхтуе пагадненне з ЗША, якое дазволіць размяшчаць на яе тэрыторыі амерыканскія ваенныя базы

Фінляндыя і ЗША рыхтуюць двухбаковае пагадненне ў галіне абароны. Па ім на тэрыторыі Фінляндыі змогуць размяшчацца амерыканскія ваенныя аб'екты, узбраенне і ваенная тэхніка.

Фота: Joakim Honkasalo / Unsplash

Пра гэта паведамляе намеснік кіраўніка палітычнага дэпартамента МЗС Фінляндыі Мікаэль Антэл, піша фінская газета Helsingin Sanomat.

Гэтае пагадненне не будзе тычыцца ядзернай зброі. Іншыя дэталі пакуль не вядомыя.

Па словах Антэла, пагадненне дазваляе амерыканскім войскам уваходзіць у краіну, заставацца на яе тэрыторыі, размяшчаць і захоўваць матэрыялы, а таксама здзяйсняць інвестыцыі ў інфраструктуру за кошт сродкаў, прадастаўленых Кангрэсам ЗША Пентагону.

Такія ж пагадненні ў ЗША ёсць з іншымі краінамі NATO, дадае руская служба «Бі-бі-сі».

Фінляндыя вырашыла ўступіць у НАТА пасля пачатку вайны ва Украіне ў 2022-м. У Паўночнаатлантычны альянс краіна ўвайшла 4 красавіка 2023 года. Дагэтуль Фінляндыя была афіцыйным партнёрам НАТА.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Njet Molotoff/адказаць/
01.05.2023
Sisu Suomi! Sisu - гэта фінская канцэпцыя, якая апісваецца як стаічная рашучасць, цвёрдасць мэты, стойкасць, адвага, стойкасць і цягавітасць, і выкарыстоўваецца самімі фінамі, каб выказаць свой нацыянальны характар. Звычайна лічыцца, што яно не мае літаральнага эквіваленту ў іншых мовах. Малайцы Суомі!
0
За Свабоду!/адказаць/
01.05.2023
mikola ramanau, А зараз што, няма вайны? Агрэсія Расіі за вайну не лічыцца?
02.05.2023
За Свабоду!, / ja meu na uvaze pra novu vainu z insaga boku............  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930