Знайсці
01.05.2023 / 19:382РусŁacБел

У Маскве затрымалі мільярдэра і сына генерала службы знешняй разведкі

У Маскве на запыт інтэрпала затрымалі мільярдэра і сына генерала службы знешняй разведкі Аляксея Каратаева. Яго вылічылі па камерах у метро.

Як паведамляе тэлеграм-канал Baza, увечары 27 красавіка на станцыі метро «Кутузаўская» спрацавала камера з сістэмай распазнання твараў — яна зафіксавала 36-гадовага Аляксея Каратаева, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку інтэрпала. Арганізацыя шукае расіяніна па запыце Швейцарыі, там яго падазраюць у махлярстве і злоўжыванні даверам. У выніку яго тут жа затрымала паліцыя, пасля чаго яго адправілі пад арышт.

Сам Каратаеў — сын генерала службы знешняй разведкі і фінансіст, які доўга час пражываў у Швейцарыі. Гэта ўжо другі яго арышт за апошнія гады. У 2017 годзе Каратаева абвінавацілі ў фінансавых махінацыях і незаконным падпісанні чэка на 18 мільёнаў еўра, прысудзіўшы да трох гадоў зняволення ў ААЭ. Аднак свой тэрмін фінансіст не адсядзеў — ужо праз паўгода ён заплаціў штраф у 2 тысячы еўра і вызваліўся.

Чытайце таксама:

«Зараз расійскіх салдат ужо не вязуць. Але сочаць за кожным». Медык з Гомельшчыны расказаў, як год таму ў беларускіх бальніцах ратавалі расійскіх вайскоўцаў

Што ўяўляе сабой імперыя «Новы зрок» і ў якой схеме іх абвінаваціў ДФР

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
3
Ха-ха
20
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
2
0
Улад/адказаць/
01.05.2023
Махінацыі на шмат мільёнаў, а штраф у 2 тысячы. Нармальна!
02.05.2023
Ага, удивительное рядом. Миллионер в метро.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930