Знайсці
01.05.2023 / 16:435РусŁacБел

У Minecraft правялі першамайскі мітынг ля помніка Жырыноўскаму. Там збілі «амапаўца» і «Пуціна»

Прыхільнікі расійскай партыі ЛДПР зладзілі на серверы гульні першамайскую дэманстрацыю каля помніка Жырыноўскаму. Але без боек не абышлося.

Скрын тэлеграм-канала SOTA

Гіганцкі помнік у Minecraft пабудавалі да дня нараджэння Уладзіміра Жырыноўскага 25 красавіка.

На мітынг, як кажа партыя ЛДПР, прыйшло 12 тысяч гульцоў. Праўда, карэспандэнт пецярбургскага выдання «Фантанка» адзначае, што той сервер разлічаны максімум на 100 карыстальнікаў.

Як вынікае са скрыноў, прыйшлі не толькі прыхільнікі партыі. Там былі камп'ютарныя пратэстоўцы са сцягам і гербам Украіны на аватары.

У сацсетках жартуюць, што ў гульні праўкраінскія актывісты збілі персанажаў, падобных да Пуціна і амапаўца.

Скрын з твітара «Здесь Шепелин»

Чытайце таксама:

Вырас без бацькі, сядзеў у турэцкай турме і шэсць разоў мог узначаліць Расію. Згадваем, кім быў Жырыноўскі

На мяжы з Польшчай лукашысты паставілі білборд, які пераконвае, што дыктатура лепшая за дэмакратыю. Але не здолелі напісаць без памылкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
40
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
01.05.2023
Агрэсиуныя лгбтэшники эта што та новае🤣 Беларусы бярыте прымер))
01.05.2023
ром, я сматру ты ужэ взял прымер 🤣
1
Агрессивный/адказаць/
01.05.2023
ром, это был Гайдукевич)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930