Знайсці
01.05.2023 / 16:164РусŁacБел

У Мінску прадаюць дзіўныя касметычныя маскі. І яны не для вачэй

Звычайна касметычныя патчы выкарыстоўваюць для вобласці пад вачыма, каб прыбраць прыпухласць ніжніх павек. Але чытачка «Анлайнера» пабачыла ў краме іншыя — патчы прапануецца ляпіць на грудзі і ягадзіцы.

Гаворка ідзе пра тавары карэйскага вытворцы Beauugreen. «Маска-патч для пругкасці ягадзіц» прадавалася на зніжцы па 7,79 рубля (без зніжкі 12,99 рубля), варыянт для пругкасці бюста — за тыя ж 7,79 рубля на зніжцы. Была таксама маска ў выглядзе мужчынскай барады — яе трэба падвешваць за вушы для надання пругкасці падбародку.

Наогул, маскі для грудзей і ягадзіц прадаюцца ўжо даўно, хіба што раней іх трэба было заказваць у інтэрнэце або шукаць у спецыялізаваных крамах карэйскай касметыкі. Мабыць, гэта першы раз, калі незвычайныя патчы можна купіць у сетцы афлайн-крам, якія працуюць, напэўна, у кожным горадзе Беларусі.

У абодвух варыянтах вытворца абяцае эфект пуш-ап.

Маска-патч для бюста, па ідэі, надае яму пругкасць, умацоўвае і падцягвае, актыўна ўвільгатняе і сілкуе, робіць скуру грудзей эластычнай.

А іншая маска павінна надаваць пругкасць ягадзіцам і падцягваць іх.

Ляпіць гэтыя маскі трэба на 15-20 хвілін.

Па словах дэрматолага, да якога звярнуўся па каментарый «Анлайнер», такія патчы часам можна выкарыстоўваць — яны падсілкуюць і ўвільгатняць скуру. Але ўсё ж не варта разлічваць на падцягнутыя грудзі і ягадзіцы, як абяцае рэклама.

За пругкасць і падцягнутасць адказваюць калаген і эласцін. На гэта ўплываюць узрост, лад жыцця чалавека, фізічная актыўнасць, пітны рэжым, вага, харчаванне — у прыватнасці, злоўжыванне высокакаларыйнымі прадуктамі і фастфудам. Важны гарманальны фон.

Гэтыя патчы можна выкарыстоўваць для твару, але, па словах касметолага, толькі калі скарыстаць іх за раз цалкам. Бо захоўваць іх ва ўжо адкрытай упакоўцы не рэкамендуецца — там будзе размнажацца патагенная мікрафлора.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
12
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
1
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
01.05.2023
а калі патчы для ягадзіц накласці на твар, то можа твар адразу ахвігенна падцягнецца?
0
а пачэму бы і да/адказаць/
01.05.2023
эта завязлі спецыальна для дам з вертыкалі з начосам штобы ані харашо выглядзелі, штобы іх ягадзіцы (ад такой усерднай работы) былі такімі ж упругімі как іх твары)
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
01.05.2023
им "харяшё" помогает выглядеть фотож̷оп, а не патчи для собственно  ̷ж̷оп
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930