Знайсці
01.05.2023 / 15:194РусŁacБел

Цеплавоз, які падарвалі ў Бранскай вобласці, належыць лакаматыўнаму дэпо Гомель — Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі

Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі пацвердзіла, што цягнік, які сышоў з рэек у Бранскай вобласці, належыць БЧ.

У Бранскай вобласці цягнік пусцілі пад адхон

Паводле іх, цеплавоз серыі 2ТЭ10УК №0195 стаіць на ўліку ў прыпісным парку лакаматыўнага дэпо Гомель Беларускай чыгункі.

У адпаведнасці з дагаворам на абслугоўванне паміж чыгуначнымі адміністрацыямі Беларусі і Расіі, участак Гомель-Бранск абслугоўваецца сумесна лакаматывамі і лакаматыўнымі брыгадамі як расійскага, так і беларускага бакоў, паведамляе супольнасць.

Чыгуначнікі адзначаюць, што пры падобных здарэннях пазбегнуць чалавечых ахвяр з боку лакаматыўнай брыгады ўдалося толькі дзякуючы шчасліваму збегу абставін.

У Расіі створаны аператыўны штаб для каардынацыі работы па ліквідацыі наступстваў гэтага крушэння.

На паўднёвым захадзе Бранскай вобласці расійскімі ўладамі ўведзены план «Перахоп». Шукаюць двух мужчын, магчыма, датычных да гэтага здарэння — яны трапілі на камеры назірання паблізу месца выбуху.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
01.05.2023
Чаркашкварка
01.05.2023
ni treba byla tudy ehac.........
2
Маё імя/адказаць/
01.05.2023
Чакаем абуральныя заявы Пазняка ў бок партызан-агентаў фсб, з-за якіх гінуць простыя беларусы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930