Знайсці
01.05.2023 / 14:029РусŁacБел

З акна Ваўкавыскага РАУС выкінуўся хлопец у наручніках. Ëн разбіўся насмерць

Загінуламу было 24 гады. Ён жыхар Ваўкавыска. 

Канал @Grodno_grab паведаміў, што хлопец выкінуўся з чацвёртага паверха ў наручніках. 

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, верагодна, гаворка ідзе пра 24-гадовага Максіма Л. (яго поўнае імя і іншая інфармацыя маецца ў распараджэнні праваабаронцаў). Днямі хлопец адзначыў свой дзень нараджэння.

У праваабаронцаў няма дакладнай інфармацыі, чаму затрымалі хлопца, але ім вядома, што сілавікі затрымлівалі яго ў Ваўкавыску 9 жніўня 2020 года.

Каналы сілавікоў сцвярджаюць, што хлопца затрымалі за наркотыкі. Мы не маем пацвярджэння гэтай інфармацыі з іншых крыніц. 

«Наша Ніва» шукае звесткі пра здарэнне.

Калі ведаеце падрабязнасці, напішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ, на [email protected] ці [email protected]. Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
63
Абуральна
40
0
сум/адказаць/
01.05.2023
Kub,з фашыстамі дзяды-партызаны тое-сёе рабілі...
0
гэля/адказаць/
01.05.2023
сум, вы гэта пра тых засланых з масквы камісараў?
2
Freddy /адказаць/
01.05.2023
Kub, каких фашистов? это комуняцкие методы, к фашистам никакого отношения не имеют.   
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930