Знайсці
01.05.2023 / 12:599РусŁacБел

Ларыса Геніюш знікла з набору закладак «Пісьменнікі ХХ стагоддзя» на OZ.by

Раней у наборы закладак, прысвечаным беларускім пісьменнікам, была закладка, прысвечаная паэтцы Ларысе Геніюш. Замест яе цяпер зʼявілася выява Ніны Мацяш. Пра гэта піша канал «Право имеют» са спасылкай на інфаказачку Вольгу Бондараву.

Бондарава звярнулася з нагоды закладак у пракуратуру.

Пракуратура ёй паведаміла, што творы Геніюш экстрэмісцкімі не прызнаныя, таму падстаў для прыняцця мер пракурорскага рэагавання не маецца.

Адказ Вользе Бондаравай з пракуратуры. Фота: тэлеграм-канал Бондаравай

Але і закладкі з Геніюш у наборы закладак OZ.by няма. Замест яе — закладка з Нінай Мацяш.

Чытайце таксама:

Зніклы помнік Ларысе Геніюш можа знаходзіцца ў зэльвенскай царкве

У гадавіну смерці Ларысы Геніюш Сяргей Дубавец падзяліўся ўспамінамі пра яе

Інфаказачка Бондарава цяпер вучыць, як адзяваць і стрыгчы дзяцей

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Антидураков/адказаць/
01.05.2023
Anatol Starkou , замкнicя, калi ласка, псеу́да "пiсьменнiк". Хто ты такi?
0
дочка Анатоля/адказаць/
01.05.2023
[Рэд. выдалена]
0
Алек. Ру/адказаць/
02.05.2023
Anatol Starkou , аказау́ся, прау́ - махровы русіцызм, "пісьменнішка", меу́ рацыю, вось як па-беларуску. Ужо пачау́ цешыцца, што ты знік кудысьці, ай не, ЯНО не тоне...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера