Знайсці
01.05.2023 / 08:254РусŁacБел

Беларуская эканоміка пайшла ў рост, але «мабілізацыйныя падыходы» захаваюцца

Беларуская эканоміка працягвае працаваць ва ўмовах магутнага як эканамічнага, так і палітычнага ціску, але ідзе ў рост. Пра гэта заявіў на канале АНТ міністр эканомікі Беларусі Аляксандр Чарвякоў.

Міністр эканомікі Беларусі Аляксандр Чарвякоў. Скрын відэа

 Паводле Чарвякова, эканоміка працягвае працаваць ва ўмовах «магутнага як эканамічнага, так і палітычнага ціску».

Паводле яго, мабілізацыйныя падыходы ў эканоміцы сёлета захаваюцца. «На жорсткім кантролі ва ўрада шэсць ключавых параметраў у развіцці эканомікі: вытворчасць, экспарт, інвестыцыі, рэнтабельнасць, цэнаўтварэнне і даходы насельніцтва. Вось менавіта на гэтых ключавых параметрах і сканцэнтраваная праца ўрада».

Паводле Чарвякова, першы квартал ужо паказаў станоўчую дынаміку. «У цэлым эканоміка дэманструе аднаўленчы рост. Штомесяц мы прырастаем дзесьці каля паўтара працэнтных пункта. З 96 у студзені і практычна 98 за першы квартал. Калі казаць у цэлым за сакавік месяц, то мы эканоміку аднавілі. Тэмп росту 100,8%. Хто спрацаваў добра? Хто даў эканамічны ўклад?

Вядома, прамысловасць. Добра спрацавала, з тэмпам росту па ўсім прамысловым комплексе 101,8, а ў чыстым сакавіку — гэта больш за 109%. За кошт чаго прырастае? У першую чаргу, за кошт прадукцыі машынабудавання, харчовай прамысловасці, лёгкай прамысловасці, электраабсталявання, мікрасхем і г.д. Устойліва працуе і сельская гаспадарка — 103%. Таму вось ключавыя гэтыя сферы забяспечылі нам адпаведную дынаміку», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

БелАЭС летась прастойвала больш за палову часу — МАГАТЭ 

У «Гродна Азот» 600 мільёнаў даляраў збіраюцца ўкласці індыйцы

Больш за 2000 беларускіх кампаній пераехалі ў Еўрасаюз пасля 2020 года

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
18
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
1
Илья/адказаць/
01.05.2023
Рост по сравнению с низкой базой 2022 года. Пусть сравнят ввп с 2021 годом и там будет всё тот же минус.

1
Ёсік/адказаць/
01.05.2023
Чаму ў Беларусі ўсе міністры на адзін твар, гэтакія дырэктары саўгасаў.
02.05.2023
Ёсік, іх кланіруюць у с/х акадэміі і потым шліфуюць у акадэміі перасядзента. Вось і вынік
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031