Знайсці
01.05.2023 / 14:497РусŁacБел

Па цане дзвюх кватэр у Мінску. Якія кемперы прадаюць у Беларусі 

Кемпінг — мара многіх сямей, юнакоў і дзяцей. Паглядзелі, якія кемперы, у тым ліку самаробныя, прапануе беларускі рынак.

Патрабуе інвеставання

Самы танны аўтамабіль, які хоць і даволі ўмоўна, але можна назваць кемперам, прадаецца за 2000 даляраў. Гэта Volkswagen Transporter T3 1981 года выпуску з арыгінальным салонам ад сапраўднага кемпера.

Фота тут і далей: av.by

Праўда, каб гэты 42-гадовы мікрааўтобус змог стаць сапраўдным домам на колах давядзецца прыкласці руку і інвеставаць нямала грошай. Цяпер ён вельмі аддалена нагадвае месца для адпачынку, хоць і мае ў салоне набор мэблі, сядзенне, якое раскладаецца ў ложак і нешта падобнае да кухні.

Да таго ж, як пазначана ў аб'яве, цяпер аўтамабіль не на хаду. Мікрааўтобус знаходзіцца ў Мінску.

У роднай фарбе

За 5990 даляраў у сталіцы прадаецца сапраўдны кемпер Fiat Ducato 1990 года выпуску. 

«Аўтамабіль у выдатным стане для свайго ўзросту. Па кузаве праблем няма, машына ў роднай фарбе. Рухавік без праблем. Толькі своечасовае і якаснае абслугоўванне», — апісвае прадавец свой 33-гадовы дом на колах.

Унутры кемпера ёсць усё неабходнае для жыцця: кухня, лядоўня, стол, крэслы. Пад дахам ёсць спальнае месца.

Мікрааўтобус абсталяваны прыладай для перавозкі трох ровараў.

Прадаецца праз ад'езд з Беларусі

У Маладзечне за 7077 даляраў прадаецца самаробны кемпер на базе грузавічка Iveco 1994 года выпуску. 

У мікрааўтобусе маюцца тры спальныя месцы. Месцаў для сядзення таксама тры. Ёсць працоўны стол, халадзільнік, газавая пліта на дзве фаеркі, мыйка, бакі для чыстай і бруднай вады, шафа, антрэсолі.

Гаспадар самаробнага кемпера адзначае, што прычына продажу — пераезд з Беларусі. 

Магчымы абмен

У Гомелі прадаецца паўнавартасны кемпер Peugeot J5 1986 года выпуску. Просяць за яго 11 тысяч даляраў. 

Звонку для сваіх гадоў мікрааўтобус выглядае даволі бадзёра. Перад уваходам у яго раскладаецца столік з навесам.

Паколькі па плошчы гэты кемпер значна большы за папярэднія варыянты, то ў ім знайшлося месца і для туалета.

У аб'яве пазначана, што прадавец гатовы разглядзець розныя варыянты абмену з даплатай у яго бок.

Мара саляравоза

Яшчэ больш ёмісты кемпер у эксклюзіўнай афарбоўцы прадаюць у Кобрыне. За Fiat Ducato 1992 года выпуску з топавым для такога аўто рухавіком аб'ёмам 2,8 літра просяць 17 тысяч даляраў.

Дом на колах абсталяваны паліўным бакам на 220 літраў, што робіць яго марай не толькі для падарожнікаў, але і для жыхароў памежжа, якія зарабляюць на вывазе паліва. 

У гэтым кемперы знайшлося месца не толькі для туалета, але і для душа.

Такі кемпер будзе добра пасаваць для падарожжаў з дзецьмі, бо апроч вялікага спальнага месца ўнізе, тут ёсць яшчэ адзін спальнік над кабінай. Абаграваецца кемпер газам.

«Шышыга» з рухавіком ад Mercedes

За 20 тысяч даляраў у Мінску прадаюць самаробны дом на колах пабудаваны на базе ГАЗ-66. Грузавік быў выпушчаны ў 1991 годзе. 

У апісанні да старога савецкага паўнапрываднага грузавіка пазначана, што замест завадскога, у ім усталяваны дызельны рухавік і каробка перадач ад Mercedes. Заяўлены расход паліва — 16 літраў на сотню.

Унутры ёсць душ, санвузел, кухонны куток, спальныя месцы, сухі фен (печка). Аўтамабіль абсталяваны двума бакамі з нержавеючай сталі для чыстай і бруднай вады.

Кемпер з відэаназіраннем

Далей па цэнах ідуць ужо сучасныя аўтадамы. Самы танны з іх — паўнавартасны кемпер Fiat Ducato 2007 года выпуску за $39000.

«Шэсць спальных месцаў, 2 тэлевізары, андроід-прыстаўка, Wi-Fi-узмацняльнік, USB-разеткі, інвертар, кава-машына, вялікі халадзільнік, духавая шафа, туалет, душавая кабіна, халодная, гарачая вада, дэтэктар газу», — гаворыцца ў апісанні да аўтадома.

Вакол кемпера ўсталяваныя бесправадныя відэакамеры. На тыльнай восі ўстаноўленая пнеўмападвеска. Аўтадом прадаецца ў Гомелі.

Сярод сучасных кемпераў прадаюцца два аўтадамы, пабудаваныя на базе цэльнаметалічнага фургона па цэнах 49990 — 55000 даляраў.

Зыходзячы з апісання, адзін з іх зусім нядаўна быў прывезены з Еўропы.

Дом на колах па цане дзвюх кватэр у Мінску

Што тычыцца самага дарагога аўтадома, выстаўленага на продаж у нашай краіне, то можна адзначыць, што замест яго можна набыць адразу дзве кватэры ў Мінску.

За Adria Sonic 600 SC, які пабудаваны на базе Fiat Ducato апошняга пакалення, просяць 109 тысяч даляраў.

«Цёплая падлога, маскітныя сеткі і ралеты на ўсіх вокнах і люках, велізарны ванны пакой з вялікай душавой, ацяпленне на газе і на электрычнасці, маркіза, вялікі халадзільнік, электрападножка, велізарная колькасць скрынак, контурная падсветка, сэнсарныя свяцільні, шмат разетак на 220В і USB», — гаворыцца ў апісанні да самага дарагога кемпера ў Беларусі.

У кемперы ёсць два двухмесныя ложкі. Адзін — на ніжнім узроўні ў тыльнай частцы, другі — уверсе над месцам для кіроўцы і пасажыра.

Прадавец адзначае, што гэты люксавы кемпер не мае прабегу па краінах СНД і можа быць прададзены ў РФ без аплаты дадатковых мытных плацяжоў.

Чытайце таксама: 

У Беларусі расце колькасць аўто ў продажы. Чаму так адбываецца? Тлумачаць гульцы рынку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
9
0
да ча/адказаць/
01.05.2023
Цім, гэта ў Беларусі так?
0
Максим Дизайнер/адказаць/
03.05.2023
Цім

Ты когда в этих краинах на машине последний раз был, мечтатель?В сэсэсэре?Или по телевизору видел? На одном бензине разоришься, если на таких корчах, как на фото, ехать.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
03.05.2023
В Польше можно взять приличный кэмпер за 8-12 тыс. евро. Хитропричесанные памяркоуныя. 30 лет ничего не меняется.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930