Знайсці
27.04.2023 / 15:36РусŁacБел

Беларусь павялічыць колькасць пагранічнікаў на мяжы з Украінай

Усе неабходныя меры для абароны паўднёвых межаў Беларусі ўжо прынятыя. Пра гэта журналістам заявіў намеснік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Ігар Печань, піша БелТА.

Фота ДПК

«Абстаноўка складаная, але кіраваная. Нашы падраздзяленні забяспечаныя ўсім неабходным. Задачы, якія вызначаныя кіраўніком дзяржавы і старшынёй Дзяржпагранкамітэта, выконваюцца. Мы ўпэўненыя, што наша дзяржаўная мяжа пад надзейнай аховай. І мы зробім усё неабходнае, каб яе абараніць. Усе меры бяспекі намі ўжо прынятыя. Вядома, ідзе далейшае ўдасканаленне і аснашчэнне вайскоўцаў.

Мы таксама плануем павелічэнне колькасці некаторых падраздзяленняў, закупку новага ўзбраення. Але гэта планавая праца, якая вялася ў мінулым годзе, вядзецца ў гэтым і будзе весціся ў перспектыве», — пракаментаваў абстаноўку на паўднёвых межах намеснік старшыні Дзяржпагранкамітэта.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031