Знайсці
26.04.2023 / 22:142РусŁacБел

Жахлівы лёс «прыпыненай рэвалюцыі» ў Беларусі — новая кніга французскага сацыёлага Ранана Эрвуэ

Ранан Эрвуэ, прафесар сацыялогіі з Універсітэта Бардо і даследчык Цэнтра імя Эміля Дзюркгейма, сачыў за беспрэцэдэнтным рухам пратэсту ў 2020 годзе і жорсткімі рэпрэсіямі пасля.

Ранан Эрвуэ і яго кніга «Прыпыненая рэвалюцыя». Стоп-кадр інтэрв'ю каналу TV5MONDE Info

Як паведамляецца ў анатацыі, кніга «Прыпыненая рэвалюцыя. Беларусы супраць аўтарытарнай дзяржавы» (La révolution suspendue. Les Bélarusses contre l'Etat autoritaire) — гісторыя разгромленай рэвалюцыі і трагічнага лёсу яе ўдзельнікаў. Даследаванне пабудавана на сведчаннях каля трыццаці беларусаў ад 20 да 60 гадоў, якія былі вымушаныя ўцякаць з краіны дзеля ўласнай бяспекі. Прафесар сустракаўся з імі ў Літве, Польшчы і Чэхіі.

На падставе гэтых інтэрвʼю аўтар спрабуе рэканструяваць ключавыя этапы — надзея, паўстанне, тэрор, турма, выгаранне. Удзельнікі падзей, а цяпер вымушаныя эмігранты, распавядаюць пра свае надзеі, удзел, сумневы і расчараванні пасля жорсткага задушэння.

Знайшлося ў кнізе месца і для асвятлення далейшага лёсу ўдзельнікаў пратэстаў. Аўтар адзначае, што пасля агрэсіі Расіі супраць Украіны, для якой Беларусь стала плацдармам, некаторыя беларусы-эмігранты сутыкнуліся з прыніжэннямі, неразуменнем і абразамі ў Польшчы і Украіне. Эрвуэ распавядае таксама пра цяжкасці (напрыклад, атрыманне візы), з якімі давялося сутыкнуцца беларусам у сувязі з увядзеннем санкцый супраць Беларусі.

Ранан Эрвуэ адзначае, што тыя, хто не зʼехаў з краіны, сыходзяць ва ўнутраную эміграцыю. Такая сітуацыя, на думку даследчыка, добра вядомая тым, хто вырас у Савецкім Саюзе.

Безумоўна, кніга разлічаная на замежнага чытача. Як адзначаюць крытыкі, яе зʼяўленне ў такі няпросты час дапаможа людзям лепш зразумець Беларусь, роля якой стала істотнай для Еўропы падчас вайны ва Украіне.

Сам аўтар у інтэрвʼю Le Figaro кажа: «Мне здаецца, што тое, што адбылося ў 2020 годзе, гэтая брутальна прыпыненая антыаўтарытарная дэмакратычная рэвалюцыя ў Беларусі, мае цэнтральнае значэнне для разумення рэгіёна. Праз кантакт з беларусамі ў эміграцыі я хацеў расказаць гісторыю рэвалюцыі, жорсткасці рэпрэсій і болю 200—300 тысяч эмігрантаў, якія прыбылі ў Еўропу. Мы так мала гаворым пра Беларусь!»

У інтэрвʼю TV5MONDE Info Ранан Эрвуэ адзначае: 

«Я назваў кнігу «Прыпыненая рэвалюцыя», таму што, нягледзячы на тое, што гэта адбылося амаль тры гады таму і рэжым аднавіў кантроль над усім грамадствам, гэты рух, нават будучы задушаным, пакінуў свой след у грамадстве. Яго немагчыма забыць ні людзям, якія знаходзяцца ў эміграцыі, ні тым, хто застаўся ў краіне. Для мяне было важна адзначыць, што адбыліся глыбінныя змены ў грамадстве, якія могуць быць рэмабілізаваныя ў будучыні».

Чытайце яшчэ:

«Мы мусім сведчыць»: паэтка Наста Кудасава і мастачка Святлана Дземідовіч прэзентавалі ў Варшаве сваю кнігу «Побач»

«Гэта зробіць нас толькі мацнейшымі». Беларускія выдаўцы прадавалі кнігі на кірмашы ў Беластоку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
62
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
13
Абуральна
5
0
ясень/адказаць/
26.04.2023
вялікае дзякуй за разуменьне і падтрымку!!! Добраму чалаеку!

0
Per Aspera/адказаць/
29.04.2023
Цитата: "Мы [у Эуропе] так мала гаворым пра Беларусь". Ваенная тэма увогуле затміла беларускую тэму. Палякі, літоўцы, ды і украінцы таксама, вельмі далека не ўсе ведаюць, што адбывалася ў Беларусі ДА 2020 І ПАСЛЯ. Кніга прафесара Эрвуэ павінна быць перакладзена на беларускую, польскую, літоўскую, ангельскую і рускую мовы. Каб ведалі пра Беларусь!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031