Знайсці
26.04.2023 / 07:501РусŁacБел

Тытунёвая кампанія BAT выплаціць у ЗША 635 мільёнаў даляраў за гандаль з Паўночнай Карэяй

Тытунёвая кампанія British American Tobacco выплаціць уладам ЗША 635 мільёнаў даляраў за тое, што яе даччыная фірма ў парушэнне санкцый прадавала тытунь і цыгарэты Паўночнай Карэі. Пагадненне аб выплаце кампанія BAT у аўторак заключыла з Мінюстыцыі і фінансаў ЗША. 

Кім Чэн Ын са сваёй дачкой Кім Чжу Э. Фота: KNMA

Кіраўнік кампаніі Джэк Боўлз заявіў, што BAT глыбока шкадуе аб дапушчаным парушэнні, піша Бі-бі-сі.

Сінгапурская даччыная фірма BAT прызнала, што ў 2007-2017 гг. пастаўляла цыгарэты ў Паўночную Карэю, супраць якой ЗША ўвялі жорсткія санкцыі за распрацоўку ядзернай зброі і балістычных ракет.

British American Tobacco — адна з найбуйнейшых тытунёвых кампаній у свеце. Ёй належаць такія маркі цыгарэт, як Lucky Strike, Dunhill і Pall Mall.

Намеснік генеральнага пракурора ЗША Мэцью Олсэн распавёў на брыфінгу ў аўторак, што пагадненне з BAT стала вынікам доўгага расследавання і што гэтая выплата стане найбуйнейшым у гісторыі Міністэрства юстыцыі штрафам за парушэнне санкцый супраць Паўночнай Карэі.

Па словах Олсэна, BAT стварыла складаны ланцужок з даччыных фірмаў, каб абыходзіць санкцыі і прадаваць тытунь і тытунёвыя вырабы Паўночнай Карэі. На гэтым бізнэсе гэтыя фірмы ў 2007-2017 гадах выручылі, па падліках Міністэрства юстыцыі, прыкладна 428 млн даляраў.

Акрамя BAT, улады ЗША завочна выставілі крымінальнае абвінавачванне паўночнакарэйскаму банкаўскаму чыноўніку Сім Хен Сопу і кітайцам Цынь Гаміну і Хань Ліньліню — усе яны, па звестках амерыканцаў, удзельнічалі ў схеме.

За дапамогу ў пошуках карэйца ЗША абвясцілі ўзнагароду ў памеры пяці мільёнаў даляраў, а за абодвух кітайцаў абяцаюць па паўмільёна.

Яны абвінавачваюцца ў тым, што куплялі ліставы тытунь для паўночнакарэйскіх дзяржаўных тытунёвых фабрык і падраблялі дакументы для таго, каб правесці плацяжы на суму 74 млн даляраў праз банкі ЗША. На гэтых угодах паўночныя карэйцы, як сцвярджаюць ЗША, зарабілі да 700 млн даляраў.

Паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын — заўзяты курэц, на афіцыйных фота і перад тэлекамерамі ён часта з'яўляецца з цыгарэтай.

Летась ЗША хацелі правесці праз Раду Бяспекі ААН усеагульную забарону на экспарт тытуню ў Паўночную Карэю, але гэтая ініцыятыва была заблакаваная Кітаем і Расіяй.

Масква прапануе Пхеньяну ежу ў абмен на зброю — ЗША

КНДР заявіла пра выпрабаванні падводнага беспілотніка, здольнага несці ядзерную зброю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Эннот/адказаць/
26.04.2023
Ну заработали то на порядок больше . Работайте братья
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031