Знайсці
21.04.2023 / 15:282РусŁacБел

Ігар Лосік плакаў, калі даведаўся, што яго жонку пасадзілі — былы палітвязень 

Жыхар Магілёва Валянцін Лабачоў быў асуджаны да 1,5 гадоў калоніі за «абразу Лукашэнкі». У эфіры радыё Ўнэт ён распавёў пра Ігара Лосіка і Віктара Бабарыку.

«Я сядзеў у адной калоніі з Ігарам Лосікам і Віктарам Бабарыкам. Ігар надзвычайна мужны чалавек, але нават ён заплакаў, калі даведаўся, што за кратамі апынулася яго жонка Дар’я.

Віктар Дзмітрыевіч трымаецца добра, але за кратамі ён фактычна ў інфармацыйнай блакадзе. Да яго амаль не даходзяць навіны, а іншым зняволеным не дазваляюць з ім камунікаваць».

Падтрымаць Віктара і Ігара: ПК № 1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Віктару Дзмітрыевічу Бабарыку | Ігару Аляксандравічу Лосіку

Падтрымаць Дар'ю: ПК № 4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Дар'і Аляксандраўне Лосік

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
12
Абуральна
25
22.04.2023
шкада ўсіх. але асабліва шкада Лосікаў. ён адчувальны. любячы муж і бацька. і ў іх маленькая дачушка. як цяжка ім
22.04.2023
Рэд., калі дазволіце...
вось...
гляджу на іх і адчуваю роднасць душ ведаеце шчэ праз што?
такая маленькая здавалася б дэталька...
у мяне гэтаксама, як у яго, косіць левае вока... (нехта ўсё пытаўся - адкуль у мяне такія вочы))
зараз вось цытату цікавую знайшла -
"Разносторонность взглядов из-за косоглазия – случай Н.И. Пирогова «Я с давних пор не могу ни на что смотреть и ни в чем убеждаться с одной стороны; непроизвольно при каждом новом для меня предмете я тотчас же заглядываю на него со стороны, противоположной той, с которой смотрю. Недаром я косил одним глазом (левым) с рождения. Эта разносторонность во взгляде на предмет, приносящая свою долю пользы, вредна действию, лишая его меткости, быстроты и сосредоточенности. Я это испытал, к сожалению, не раз в жизни; зато она предохраняла меня от вредных увлечений, выставляя мне тотчас же на вид худую сторону того, что меня манило к увлечению. Несомненную пользу доставила мне разносторонность в хронических случаях, когда было довольно времени до начала действия взвесить и оценить обсуждаемый предмет с противоположных точек зрения».  Пирогов Н.И., Вопросы жизни. Дневник старого врача" 1881 год

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930