Знайсці
21.04.2023 / 10:535РусŁacБел

У Мінску праходзіць «антыфашысцкі» камуністычны форум. На яго прыехаў Зюганаў

21-22 красавіка запланавана правядзенне Міжнароднага антыфашысцкага форуму, у якім прыме ўдзел актыў Камуністычнай партыі Беларусі, а таксама замежныя дэлегацыі ў складзе кампартый.

Генадзь Зюганаў на вакзале ў Мінску. Фота: comparty.by

На форум запрошаныя кіраўніцтва і прадстаўнікі лева-патрыятычных партый і рухаў, якія ўваходзяць у міжнародны камуністычны рух, якія «падтрымліваюць пазіцыю і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне».

Раніцай 21 красавіка ў Мінск прыехаў кіраўнік ЦК КПРФ Генадзь Зюганаў. Таксама ў Мінск прыехалі намеснік старшыні ЦК КПРФ Дзмітрый Новікаў, сакратар ЦК КПРФ, першы намеснік старшыні Цэнтральнага Савета СКП-КПСС, першы намеснік старшыні Камітэта ГД па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Казбек Тайсаеў, сакратар ЦК КПРФ Аляксандр Юшчанка.

Таксама ў Мінск прыехалі кіраўнікі кампартый Арменіі, Кыргызстана, Узбекістана, непрызнанай Абхазіі, прадстаўнікі камуністаў далёкага замежжа з Германіі, Венгрыі, Партугаліі.

А камуністы Малдовы, Азербайджана, Таджыкістана, Казахстана, непрызнанага Прыднястроўя, Паўднёвай Асеціі, Туркменістана, Літвы, Латвіі, Эстоніі і іншых кампартый з краін Еўропы, Азіі, Амерыкі будуць прымаць удзел у форуме з дапамогай выкарыстання відэаканферэнцсувязі.

Таксама ў найбліжэйшы час пачнецца з'езд Камуністычнай партыі Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
8
1
Ёсік/адказаць/
21.04.2023
Зюганоў той шчэ людажэр. Вайна ва Украіне прадэманстравала, хто ёсць фашыст па жыцці, не гледзячы, за чыімі поглядамі ён хаваўся, ці то камуніст, ці то ліберал, ці дэмакрат. Уся гэтая зюганаўшчына на заробку Крамля. Вялікі камуніст Лукашэнка, які не адрокся ад членскага білета КПСС таксама будзе?
1
Анатоль Совков/адказаць/
21.04.2023
Фашисты будущего назовут себя антифашистами. У. Черчиль
1
пытаннейкі/адказаць/
21.04.2023
КПБ разрешение на проведение форума получило? За милицию заплатило? За скорую и ЖКХ заплатило? Откуда деньги, если это партия пенсионеров и люмпенов? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031