Знайсці
21.04.2023 / 08:465РусŁacБел

Фіны канчаткова адмовіліся ад продажу «Лідскага піва» і заплацяць велізарны штраф

Фінскі вытворца піва і напояў Olvi канчаткова адмовіўся ад продажу «Лідскага піва» і заплаціць штраф дзяржкантролю. Пра гэта кампанія паведаміла ў сваёй прамежкавай справаздачы за першы квартал гэтага года. У прыватнасці, у ёй пацверджана, што фіны «спынілі працэс продажу» завода з-за ўведзенай летам 2022-га забароны на адчужэнне акцый, паведамляе Office Life.

Фота: Яндэкс-карты

Штраф у €12,2 млн, які выпісаў у лютым «Лідскаму піву» Камітэт дзяржкантролю, будзе выплачаны ў другім квартале 2023 года.

Пры гэтым у справаздачы паведамляецца, што «спецыяльная праверка» працягваецца. Згадана, што 29 сакавіка 2023 года Ленінскі суд Мінска адхіліў апеляцыю фінаў на рашэнне дзяржкантролю, і, хоць судовы працэс працягваецца, сума штрафу ўжо ўключана ў прамежкавую справаздачнасць за першы квартал.

«Штраф аказаў значны ўплыў на грашовы паток і «абцяжарыў аперацыйныя вынікі» холдынгу як у Беларусі, так і ў цэлым. У абодвух выпадках зафіксаваныя мінусы — €6,1 млн і €2,2 млн адпаведна.

У справаздачы ўдакладняецца, што беларуская «дачка» працуе «незалежна ад фінансавай падтрымкі мацярынскай кампаніі» і «штраф, накладзены на «Лідскае піва», будзе аплачаны з мясцовых актываў». Ён «значна скароціць грашовыя актывы», але «дзейнасць працягнецца».

У цэлым за кошт росту продажаў у першую чаргу піва (у фізічных велічынях — на 21,6% да першага квартала 2022 года) і росту цэн выручка «Лідскага піва» павялічылася на 49,6% — да €28,8 млн. Для параўнання: па ўсім холдынгу, які прадаў прадукцыі на €129,5 млн, прырост склаў 24,6%.

Чытайце таксама:

Дзяржкантроль выпісаў 12 мільёнаў даляраў штрафу «Лідскаму піву»

«Бегчы не дадуць». Прэтэнзіі вялікія, але ўсе менеджары на свабодзе. Як і для чаго кашмараць «Лідскае піва»? 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
17
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
8
0
даведка/адказаць/
21.04.2023
Финны когда-то купили контрольный пакет «Лидского пива» за $16 млн, а теперь штраф равен €12,2 млн.
0
Пятро/адказаць/
21.04.2023
Ну и слава богу. Не хочу пить белорусский очевидный напиток без финнов.
2
даведка/адказаць/
21.04.2023
При финнах появились столь странные разновидности лидского кваса, испоганив его своим маркетингом.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031