Знайсці
20.04.2023 / 18:0319РусŁacБел

Кубракоў адкрыў краму тавараў, створаных рабскай працай зняволеных, і пахваліўся «ўнікальнай» каністрай

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў 20 красавіка асабіста адкрыў каля вёскі Рабінаўка ў Дзяржынскім раёне шоу-рум крамы прадпрыемстваў Дэпартамента выканання пакаранняў (ДВП). Тавары, якія прадаюцца ў гэтай краме, створаныя працай зняволеных, у тым ліку і палітычных, якім за працу плацяць здзеклівыя капейкі.

У гандлёвым аб'екце прадстаўленыя каля 500 найменняў тавараў: мэбля, кухні з масіву «ў стылях лофт, кантры, рустык і скандынаўскім», садовая каваная і драўляная мэбля, мангалы, альтанкі, будаўнічыя матэрыялы, гаспадарчыя тавары, медыцынскае і спецыяльнае адзенне, адзенне для палявання і рыбалкі, тэкстыль, абутак.

Сярод усіх тавараў, створаных рабскай працай зняволеных, Іван Кубракоў адзначыў 20-літровую каністру для паліва. Ён падкрэсліў, што гэта «адзіны падобны ўзор на ўсёй постсавецкай прасторы».

Кубракоў таксама расказаў, што прадпрыемствы ДВП гатовыя выпускаць і сувенірную прадукцыю:

«Усе хочуць бачыць сімволіку Беларусі. Майкі з васількамі, каласамі запатрабаваныя — шматлікія турысты гэта купляюць. Асабліва прадаецца ў Брэсцкай крэпасці, куды мы таксама завозім сувеніры».

У планах — адкрыццё падобных крам па ўсёй Беларусі.

Чытайце таксама:

«Калі вы зайшлі сюды, то вы знаўца якасці і камфорту». МУС адкрыў краму, у якой прадаюцца рэчы, створаныя ў калоніях

«Атрымала заробак — 6,66 рубля за месяц». Якія ўмовы ў калоніях, дзе сядзяць палітвязні

«Для каго ты тут малюешся?» — «Для сябе». Былая палітзняволеная Вольга Класкоўская расказала, як гэта —жанчыне сачыць за сабой у катоўнях

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
17
Ха-ха
11
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
95
0
тьху/адказаць/
21.04.2023
цьху ты.. не магла зразумець, што такое ДИН.. департа-мент исполнения наказаний.. цьху
0
Вольныя беларусы/адказаць/
23.04.2023
Федзя, стала ясна каго абралі толькі ў 1996, а канчаткова ў 1999
Ў 94 галасавалі за нявядомага "рэфарматара", барца з карупцыяй, за ўсе добрае і супраць кепскага
0
габрузь/адказаць/
23.04.2023
у Глыбокім такая крама даўным-даўно існуе, і чамусьці не выклікае эмоцыяў. магчыма таму, што адкрыў яе не Кубракоў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031