Знайсці
20.04.2023 / 17:423РусŁacБел

Сейм Літвы пераадолеў вета прэзідэнта на закон аб абмежаваннях для беларусаў і расіян

Дэпутаты сейма Літвы скасавалі вета прэзідэнта краіны Гітанаса Наўседы, накладзенае раней на закон аб абмежаваннях для грамадзян Расіі і Беларусі, піша lrt.lt.

Фота ілюстрацыйнае

За адмену прэзідэнцкага вета прагаласавала 99 дэпутатаў, сем — супраць, двое ўстрымаліся.

Літоўскі парламент 4 красавіка прыняў закон аб абмежавальных мерах у дачыненні да грамадзян Расіі і Беларусі, аднак абмежаванні супраць беларусаў былі меншыя, чым супраць расіян. З гэтым не пагадзіўся прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і наклаў на прыняты закон вета. Новым галасаваннем яго, аднак, пераадолелі.

Чытайце таксама:

Спікерка літоўскага Сейма: Мы павінны патрабаваць санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, але максімальна падтрымаць беларускі народ

Сейм Літвы 20 красавіка паспрабуе пераадолець прэзідэнцкае вета на закон аб абмежаваннях для беларусаў і расіян

«Вельмі шкада, што прэзідэнт не прыслухаўся да Ціханоўскай». Міністр замежных спраў Літвы раскрытыкаваў Наўседу за ветаванне закона

Літоўскі сейм прыняў некаторыя абмежаванні супраць грамадзян Беларусі і Расіі, але яны неістотныя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
0
AlexxelA/адказаць/
20.04.2023
Гэта вам не палатка ківалаў, якія адзінагалосна падтрымліваюць любую бздуру.
2
Яўген/адказаць/
20.04.2023
Дзякуй Святлане і Офісу!
0
Мойша/адказаць/
20.04.2023
Дзякуй вялікі літоўцам!!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера