Знайсці
19.04.2023 / 16:348РусŁacБел

Арына Сабаленка: Лукашэнка можа каментаваць што хоча, а я проста спартсменка з Беларусі

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка на турніры Porsche Tennis Grand Prix у Штутгарце выказалася пра вайну і Лукашэнку. Нягледзячы на тое, што раней яна была заўважаная ва ўдзеле ў праўладных мерапрыемствах і падпісала ліст спартсменаў у падтрымку рэжыму Лукашэнкі, гэтым разам паспрабавала асцярожна дыстанцыявацца ад яго.

Арына Сабаленка

«Ён [Лукашэнка] можа каментаваць усё, што захоча. Я проста спартсменка з Беларусі, я раблю ўсё магчымае ў сваім відзе спорту. Калі ўкраінцы яшчэ больш зненавідзяць мяне пасля ягоных слоў, што я магу зрабіць», — цытуе спартсменку Bild.

Таксама яна не вельмі выразна выказалася і адносна вайны Расіі супраць Украіны. «Калі б я магла спыніць гэтую вайну, я б гэта зрабіла», — заявіла цяперашняя другая ракетка свету, дадаўшы, што ніяк не можа паўплываць на сітуацыю з ваеннымі дзеяннямі.

«Многія людзі паказваюць на мяне пальцам, а некаторыя, магчыма, ненавідзяць мяне. Я нічога не зрабіла супраць Украіны. Яны не любяць мяне толькі таму, што я нарадзілася ў Беларусі», — сказала тэнісістка.

Месяц таму ўкраінская тэнісістка Леся Цурэнка на адным з турніраў адмовілася гуляць матч з Сабаленка.

Чытайце таксама:

Навоша: Перамога Арыны Сабаленка нават пад нейтральным сцягам — рэдкая нагода для самасцвярджэння людажэрнай дыктатуры

«Крычы, б***». На БТ каментатара нецэнзурна прымушалі заўзець за Сабаленку

Лукашэнка адзначыў перамогу Сабаленка на Australian Open у кампаніі Цяцерына і шпіца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Рэальнасьць /адказаць/сачыць
20.04.2023
Сабаленка, вас ніхто не ненавідзіць за тое, што вы нарадзіліся ў Беларусі. Вас ня любяць за тое, што вы публічна падтрымалі крыважэрнага дыктатара, які шкодзіць і беларусам, і ўкраінцам.
0
Самы лепшы каментар!/адказаць/сачыць
26.04.2023
Ёсік, Цалкам згодзен са спадором вышэй
12.05.2023
Я, / ni treba kazac za usih ! Jana mne padabaeca !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031