Знайсці
18.04.2023 / 19:277РусŁacБел

Вучоныя даказалі, што расліны ўмеюць размаўляць

Новае даследаванне паказала, што розныя віды раслін выдаюць ультрагукі для перадачы інфармацыі аб стрэсе і з дапамогай гармонаў і лятучых хімічных рэчываў абменьваюцца інфармацыяй.

Даўно вядома, што расліны ў стане стрэсу змяняюць колер, пах і форму. Нядаўняе даследаванне, вынікі якога былі апублікаваныя ў навуковым часопісе Cell, даказвае, што акрамя гэтага, расліны ў стане стрэсу выдаюць гукі, якія вучоныя змаглі запісаць і класіфікаваць.

Каналы сувязі ў раслін

У адрозненне ад жывёл, расліны не маюць нервовай сістэмы. Таму перадача электрычных імпульсаў адбываецца з дапамогай хімічных рэчываў, якія перадаюцца па каналах унутры расліны, якія злучаюць карані, сцёблы, лісце, кветкі і плады. Пры гэтым перадача інфармацыі можа ісці як ад карэння ў лісты, так і наадварот.

Лісце выяўляе драпежнікаў або змены святла і гуку, а карэнне сочыць за станам пажыўных рэчаў і наяўнасцю драпежнікаў пад зямлёй. Напрыклад, карэнне можа выявіць засуху і загадаць лісцю абмежаваць транспірацыю (працэс руху вады праз расліну і яе выпарэнне праз лісце, сцёблы і кветкі) і эканоміць ваду.

Каб назіраць за гэтым працэсам, вучоныя размясцілі электроды ў розных месцах на расліне. І выкарысталі спецыяльны інструмент, які дазволіў перавесці гэтыя сігналы ў гукі.

Вучоныя таксама выявілі, што расліны могуць перадаваць гэтыя электрычныя сігналы паміж сабой. Для гэтага дастаткова, каб яны судакраналіся. Гэта дзейнічае нават, калі суседняя расліна іншага віду.

Па расліне таксама цыркулююць гармоны. Напрыклад, такі гармон, як аўксін, які выпрацоўваецца ў верхняй частцы расліны, рухаецца ўніз і паведамляе парастку, які спрабуе прабіцца праз глебу, у які бок яму рухацца.

Многія расліны ў выпадку тэрміновай небяспекі з боку драпежных насякомых выпрацоўваюць гармон жасмонавай кіслаты, які актывізуе выпрацоўку таксіну для абароны. Ён жа адыгрывае важную ролю ў зажыўленні пашкоджаных тканак.

Як пачуць расліны

Вучоныя ўпэўненыя, што зносіны з навакольным асяроддзем дапамагаюць раслінам выжыць. Так, прывабныя кветкі паведамляюць насякомым і жывёлам аб тым, што расліна гатовая да апылення.

З дапамогай спецыяльных мікрафонаў, якія выяўляюць крыкі кажаноў, даследчыкі здолелі запісаць ультрагукі, якія ствараюць расліны ў стрэсавай сітуацыі. Іх могуць пачуць як насякомыя (напрыклад, тля), так і млекакормячыя (кажаны ці мышы).

Людзі не могуць чуць такія гукі. Але затое адчуваюць пахі. Найбольш яскравы прыклад — пах скошанай травы. Падчас кашэння трава вылучае газападобныя хімікаты, духмяны пах бедства. Такі ж водар расліны вылучаюць, калі іх паядае вусень. Што цікава, такія пахі ўспрымаюць іншыя насякомыя, якія палююць на вусеняў.

Гэты пах належыць да лятучых хімічных рэчываў і можа далёка распаўсюджвацца як над зямлёй так і пад ёю. Ён выконвае мноства розных функцый. Вучоныя сцвярджаюць, што лятучыя хімічныя рэчывы могуць прыцягваць апыляльнікаў, калі кветка гатовая да апылення ці, нават, накіроўваць насякомых на кветкі, якія засталіся неапыленымі.

Гэтыя рэчывы прыцягваюць жывыя арганізмы для паядання і распаўсюджання насення. У той жа час яны выкарыстоўваюцца і для адводу драпежнікаў. Праз гэтыя лятучыя рэчывы расліны пасылаюць паведамленні аб пэўных пагрозах, могуць выяўляць сваіх і чужых сярод суседніх раслін і адпаведна змяняць свае паводзіны. Напрыклад, калі па суседстве яны выяўляюць «родзічаў», то будуць дапамагаць ім расці, а не канкураваць з імі за рэсурсы.

Падземныя сеткі сувязі раслін

Вучоныя таксама выявілі, што лятучыя рэчывы расліны выдзяляюць і пад зямлёю. Такім чынам яны прывабліваюць да сябе падземныя грыбы. У выніку атрымліваецца ўзаемакарысны сімбіёз. Грыбы маюць вельмі вялікую грыбніцу, праз якую збіраюць пажыўныя рэчы і пастаўляюць іх расліне ў абмен на цукар, які яна выпрацоўвае ў працэсе фотасінтэзу.

У выніку ўвесь лес пранізвае сетка сувязяў. Адно дрэва камунікуе з рознымі грыбамі, а адзін грыб — з многімі дрэвамі, злучаючы іх у мікарызную сетку (мікарыза ў перакладзе са старажытнагрэчаскай — грыбакорань).

Вучоныя выявілі, што паміж карэннем і грыбам пры сустрэчы адбываецца цікавая «размова». Абодва бакі абменьваюцца бітамі малой РНК, якія змяняюць экспрэсію генаў у іншым арганізме. У выпадку, калі грыб з'яўляецца саюзнікам, яго РНК садзейнічае развіццю расліны. Калі ворагам, то малая РНК грыба адключае абарончыя гены расліны, што палягчае атаку грыба.

Некалькі дрэваў, злучаных паміж сабой адным грыбам, могуць з яго дапамогай дзяліцца рэсурсамі. Даследчыкі прасачылі шлях вугляроду ад старэйшага дрэва праз грыбніцу да іншага, больш маладога, якое патрабуе больш святла, каб развівацца.

Пад зямлёй расліны таксама падтрымліваюць сувязь з мікробамі, якія замацоўваюцца на карэнні, утвараючы біяплёнку. Вядома, што бактэрыі, якія спрыяюць росту, могуць актывізаваць абарону раслін, павялічыўшы іх устойлівасць да хваробаў.

Гэтае даследаванне мае важнае прымяненне. Вучоныя ўпэўненыя, што разуменне таго, як расліны камунікуюць, дапаможа павялічыць плошчу ворных земляў, каб пракарміць насельніцтва і адаптавацца да змены клімату.

Чытайце яшчэ:

Як правільна абразаць гартэнзію. І чым яна можа быць карысная, акрамя хараства

Гэтая расліна не толькі ўпрыгожыць велікодны стол, але і ўзбагаціць ежу вітамінамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
7
Сумна
4
Абуральна
4
1
аватар/адказаць/
19.04.2023
нуў... нейрасетка шчэ ў зачаткавым стане) хаця я думала, што ўвогуле не застану пры сваім жыцці ШІ

тое, што напісана ў артыкуле - гэта праўда. а шчэ... і камяні жывыя... і інш... і па-свойму ўмеюць казаць і... адчуваць боль
1
Максим Дизайнер/адказаць/
20.04.2023
Подтверждаю. С каждой рюмкой все громче и громче. Я в Италии даже с морем разговаривал, и со звездами. Но там вообще после 3-го литра вина было, кажись.
1
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
21.04.2023
Дизайнер, ну когда с людьми не очень разговаривать получается, то только и остается, что со звездами
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930