Знайсці
14.04.2023 / 13:561РусŁacБел

У Малдове лідара прарасійскай партыі асудзілі на 15 гадоў

Беглы малдоўскі бізнэсмен Ілан Шор праходзіць па справе аб «крадзяжы мільярда». Паводле пастановы суда, ён павінен вярнуць у дзяржбюджэт Малдовы амаль 5,3 млрд лееў. 

Ілан Шор. Фота: Infotag.md

Суд у Кішынёве завочна асудзіў збеглага бізнэсоўца і лідара прарасійскай апазіцыйнай партыі «Шор» Ілана Шора да 15 гадоў пазбаўлення волі. «Шор асуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі. Асуджаны павінен вярнуць больш за 5,3 млрд лееў (блізу 288 млн даляраў)», — гаворыцца ў паведамленні Апеляцыйнай палаты Малдовы.

Сам Шор назваў рашэнне незаконным. «Сённяшнім рашэннем улада помсціць мне за пратэсны рух, за тое, што я і мая каманда змагаемся за годнае жыццё грамадзян. Мяне гэтае рашэнне абсалютна не бянтэжыць, яно мне абсалютна ўсё роўна. Я не збіраюся падпарадкоўвацца, гэтая пастанова будзе скасаваная роўна на другі дзень пасля змены дзейнага рэжыму», — заявіў Шор у сваім тэлеграм-канале.

Шор з'яўляецца адным з фігурантаў скандалу з вывадам 1 млрд даляраў з банкаўскай сістэмы Малдовы, які ў краіне назвалі «крадзяжом стагоддзя». Ён разгарэўся ў 2015 годзе, справакаваў акцыі пратэсту ў Кішынёве і падзенне двух урадаў і кіруючай кааліцыі праеўрапейскіх партый, якія падтрымлівалі ЗША і ЕС. У Кішынёве ўлады назвалі акцыі пратэсту часткай расійскай змовы з мэтай звяржэння ўрада Малдовы і замены яго на прарасійскі.

Грошы былі выведзеныя праз Banca de Economii, Banca Sociala і Unibank, якія былі падкантрольныя Шору. Ён быў асуджаны па гэтай справе, але абскардзіў прысуд і да канчатковага рашэння знаходзіўся пад судовым кантролем, што не перашкодзіла яму ўзначаліць партыю і абрацца дэпутатам парламента. Аднак пасля чарговай змены ўлады ў чэрвені 2019 года Шор збег у Ізраіль — краіну, дзе ён нарадзіўся.

Партыя «Шор» пасля расійскага ўварвання ва Украіну летась пачала актыўна ўзаемадзейнічаць з уладамі РФ, дэпутаты наведалі Маскву і наладзілі міжпартыйныя кантакты. Пасля гэтага партыя арганізоўвала пратэсную дзейнасць супраць дзейнай улады ў Малдове, паведамляе Deutsche Welle.

Прэзідэнтка Малдовы склікае Вялікі нацыянальны сход 

Малдова пазбаўляецца ад расійскага газу: пастаўляць газ ёй плануе грэчаская кампанія

Дзяржаўнай мовай Малдовы замест малдаўскай стала румынская

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Федзя/адказаць/
14.04.2023
Лучше бы повесили.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930