Знайсці
14.04.2023 / 13:521РусŁacБел

«Гледачы зладзілі паказушную «бойку», каб затрымаць мянтоў». Як склаўся лёс аднаго з гуртоў, які граў на дваровых канцэртах

Кацярына Ваданосава ў фэйсбуку расказала пра лёс свайго гурта, які граў у дварах.

Фота з фэйсбука Кацярыны Ваданосавай

«Да жніўня 2020 года ў мяне быў гурт, які называўся Fantasy Orchestra. Гэта быў цудоўны час, калі на сцэну выходзілі 6 чалавек, і ў мяне было адчуванне, што пад акампанемент цымбалаў, электраскрыпкі, ударкі ды гітар я нібыта ўзлятаю па-над сцэнай», — піша яна.

«Але канец лета, восень і частку зімы мы правялі акустычным складам, на імправізаваных дваровых сцэнах, зробленых з палет ці навесаў для пікніка, у пастаянным напружанні, бо ў любы момант нас маглі арыштаваць і адправіць на Акрэсціна.

Мы збягалі з-пад носу АМАПу, нам рабілі таемныя «калідоры» для адступлення, выстаўлялі імправізаваную ахову, а адзін раз нават зладзілі паказушную, нібыта п’яную «бойку» недалёка ад месца, дзе мы гралі, каб затрымаць мянтоў і даць нам час на сыход.

І я ні кроплі не шкадую, што былі ў нашым жыцці дваровыя канцэрты — самыя натхняльныя, самыя цёплыя, самыя патрэбныя, больш важныя за выступы на вялікіх сцэнах з прафесійным абсталяваннем.

Не было больш Fantasy Orchestra, і не будзе больш ніколі. Цяпер нас можна было б назваць, напэўна, «Extremist» Orchestra (ўзяўшы ў двукоссі менавіта першае слова), бо ўсе мы палітычныя ўцекачы, і ўсе як можам змагаемся супраць рэжыму».

Так, удзельнік гурта Васіль Ярмоленка адсядзеў у СІЗА, уцёк ад прысуду, цяпер грае ў розных беларускіх гуртах, у тым ліку, напрыклад, у «Дай дарогу».

Ганна Лепяшкевіч адсядзела суткі на Акрэсціна і ў Жодзіне ў жніўні 2020-га, цяпер з’яўляецца вядучай канала «Кропка».

Фота з фэйсбука Кацярыны Ваданосавай

Кацярына праанансавала, што іх гурт упершыню за 2 гады сустрэнецца поўным складам — у Беластоку, 18-га красавіка. Гэта будзе першы канцэрт з цыклу канцэртаў у розных гарадах.

Чытайце таксама:

«У ГУБАЗіКа быў на мяне зуб за перфоманс». Вялікая гутарка з дыджэем Papa Bo пра збіццё, эвакуацыю з Беларусі, 40 дзён у расійскай глухмені і лёс «Корпуса»

Беларуская паэтка вырабіла 100 ружанцаў, каб «скончылася вайна»

Беларус выдаў кнігу пра эміграцыю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
29
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
1
0
Цікава/адказаць/
15.04.2023
Цікава, а хто з беларускамоўных дзеячаў культуры застаўся незабаронены ў беларусі?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930