Знайсці
14.04.2023 / 11:097РусŁacБел

Лэдзі Гага стала кіраўніцай Камітэта па мастацтве і гуманітарных навуках ЗША

На гэтую пасаду яе прызначыў прэзідэнт Штатаў Джо Байдэн.

Лэдзі Гага. Фота: інстаграм спявачкі

Сустаршынямі адроджанага прэзідэнцкага камітэта па мастацтве і гуманітарных навуках сталі уладальніца прэміі «Грэмі» Лэдзі Гага і прадзюсар Брус Коэн, піша Rolling Stone. 

Камітэт вяртаецца пасля пяцігадовага перапынку — праўленне было распушчанае пры адміністрацыі Трампа ў знак пратэсту супраць рэакцыі былога прэзідэнта на мітынг прыхільнікаў перавагі белых у 2017 годзе ў Шарлотсвілі, штат Вірджынія. 

У верасні Байдэн падпісаў распараджэнне аб адраджэнні камітэта, які быў створаны ў 1982 годзе пры былым прэзідэнце Рональдзе Рэйгане як частка Інстытута музейнага і бібліятэчнага абслугоўвання.

Сярод іншых кандыдатаў у камітэт — тэлевізійны прадзюсар Шонда Раймс, лаўрэат прэміі «Грэмі» Джо Уолш, а таксама акцёры Джордж Клуні, Джэніфер Гарнэр, Трой Коцур, Джон Батыст і Кэры Вашынгтон.

Лэдзі Гага была заўзятай прыхільніцай Байдэна на працягу ўсёй яго прэзідэнцкай кампаніі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
American /адказаць/
14.04.2023
Америка соревнуется в идиотизме с рашкой. Пока она тут побеждает. 
0
American /адказаць/
14.04.2023
Хотя чего это я удивляюсь недавный назначенный Байденом руководитель в службу по надзору за ядерными отходами был уволен с должнoсти за воровство женских сумочек в аеропорту. Причем уволили после третьего случая воровства! 
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
15.04.2023
American, пасля такога - nashaniva.com/314346 - а можа гэта мы аперэжаем і рашку, і зша ? )
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера