Знайсці
14.04.2023 / 10:5514РусŁacБел

Дыпламатычныя крыніцы: Васкрасенскі вярзе лухту

У эфіры дзяржаўнага тэлеканала Юрый Васкрасенскі заявіў, што нібыта ў панядзелак адбудуцца перамовы аб абмене палітвязня Андрэя Пачобута на палітыка з апазіцыі Паўла Латушку. Гэтыя заявы не маюць ніякай сувязі з рэальнасцю, заявіла «Нашай Ніве» крыніца ў дыпламатычным корпусе.

Юрый Васкрасенскі. Скрыншот відэа АНТ

«Гэта пераходзіць ужо ўсякія рамкі, — сказаў «Нашай Ніве» еўрапейскі дыпламат, якога мы папрасілі пра каментарый і які захацеў застацца неназваным. — Гэта не мае ніякай сувязі з рэчаіснасцю. Ëн вярзе лухту».

Юрый Васкрасенскі быў прызначаны лукашэнкаўцамі ў якасці кантактнай асобы для еўрапейскіх дыпламатаў, якія дабіваліся вызвалення палітвязняў. Васкрасенскі мог быць даўнім агентам лукашэнкаўскіх спецслужбаў, засланым у выбарчы штаб Віктара Бабарыкі. Пасля Васкрасенскага на нейкі час змясцілі, імаверна, у той жа ролі ў СІЗА, каб паспрабаваць зрабіць з яго постаць «апазіцыянера, які раскаяўся». Падчас прыезду Лукашэнкі ў СІЗА Васкрасенскага «выпадкова» пасадзілі па правую руку ад яго.

У ролі «дазволенага апазіцыянера» Васкрасенскі фігуруе ў дзяржаўных СМІ і нават на «Усебеларускім народным сходзе». Заходнія дыпламаты былі свядомыя, з кім маюць справу, але, выглядае, вымушаныя весці з ім справы, даваць яму шэнгенскія візы, каб мець шанцы выцягнуць з-за кратаў хоць некага.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
12
Ха-ха
45
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
13
3
За Свабоду!/адказаць/
14.04.2023
Лол, Пазняк і пазнякаўцы, адмаўляючы санкцыі супраць дыктатуры, шукаючы "аг ентаў", працуюць на рэжым. Таму сведкі секты святога Зянона маліцесь на свайго правадыра і не нясіце лухты, на луку і ябацек вы падобны.
14.04.2023
[Рэд. выдалена]
0
Woodoo Cult /адказаць/
17.04.2023
На месте поляков я бы обменял
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930