Знайсці
14.04.2023 / 08:44РусŁacБел

У Гомелі дэбашыр збіў работнікаў хуткай. Які прысуд ён атрымаў?

Нядзельным вечарам 41-гадовы п'яны мужчына ішоў у госці да маці. На апошнім лесвічным пралёце ён страціў раўнавагу, спатыкнуўся і ўпаў. 

Убачыўшы сына, які ляжаў у крыві, пенсіянерка спалохалася і выклікала хуткую. Чым скончылася гэтая гісторыя, распавялі belkagomel.by у пракуратуры Гомеля.

Медыкі занеслі мужчыну ў кватэру і сталі аказваць яму першую дапамогу. Той хутка прыйшоў у сябе, але раптам раззлаваўся і стаў прад'яўляць маці прэтэнзіі за тое, што тая выклікала хуткую без яго дазволу.

Фельчар у гэты час спрабаваў памераць мужчыну тэмпературу, але ён крычаў і размахваў рукамі. А затым і зусім ускочыў з ложка і ўдарыў медыка па галаве.

Калега фельчара схапіла сумку з медыкаментамі і забрала яе ў калідор, далей ад дэбашыра, каб ён незнарок не пашкодзіў яе змесціва. Але гэта яшчэ больш раззлавала мужчыну, і ён вырашыў адабраць у медыкаў сумку.

Фельчар паспрабаваў суняць пацыента, але той зноў ударыў яго, а затым у шаленстве разарваў на ім вопратку. Выбраўшыся з кватэры, медыкі адразу выклікалі міліцыю.

На допыце абвінавачаны прызнаў, што нецэнзурна лаяўся на адрас медыкаў, пагражаў гвалтам і ўжываў яго: ударыў фельчара, разарваў на ім вопратку, штурхнуў доктара, але ў судзе ўсё гэта адмаўляў.

У адпаведнасці з часткай 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства, здзейсненае паўторна) суд асудзіў яго да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хімія).

Мужчына публічна прынёс медыкам прабачэнні ў судзе, але віну фактычна прызнаў толькі часткова, — патлумачыла памочніца пракурора Ірына Пасюк.

У Гомелі — чарговая аблава

За адміністраванне чата мінчуку далі гады няволі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930