Знайсці
14.04.2023 / 07:562РусŁacБел

Зараднае прыстасаванне спаліла кватэру ў Мінску

Няшчасце здарылася ўдзень 13 красавіка ў адным з дамоў па вуліцы Янкі Маўра ў Мінску, паведамляе МНС.

Фота: МНС

Ратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар. Калі яны прыбылі на месца здарэння, то пабачылі, што з акна кватэры на трэцім паверсе ішоў моцны дым. 

Дабраўшыся да кватэры, яны выявілі 54-гадовага сына яе гаспадыні ў калідоры, у суседнім пакоі на ложку яго 78-гадовую маці. Іх вывелі з небяспечнай зоны і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля агляду медыкамі яны былі шпіталізаваныя з атручэннем прадуктамі гарэння і апёкамі.

Фота: МНС

У выніку пажару пашкоджаная маёмасць у жылым пакоі, аконная балконная рама, закураная кватэра.

Прычына пажару высвятляецца. Версія — кароткае замыканне партатыўнай зараднай прылады.

Чытайце таксама:

На вуліцы Бяды сёння сутыкнуліся тры аўтамабілі

У Столінскім раёне на школьніку загарэлася адзенне. Ён у рэанімацыі

Два чалавекі загінулі ў ДТЗ пад Жабінкай, замест машыны — куча металалому

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
0
14.04.2023
Цікава, якая такая "партатыўная зарадная прылада"? Калі меркаваць па узросце пагарэльцаў, гэта быў не электра-самакат (які сапраўды вельмі небяспечны у гэтым сэнсе, і патрабуе увагі).
14.04.2023
можа і зарадка для тэлефона. МНС даўно папярэджваў, што нельга іх пакідаць у разетцы без нагляду
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930