Знайсці
13.04.2023 / 09:4819РусŁacБел

У Мінску прадаецца ідэальная кватэра для тых, хто сумуе па СССР. Від з акна — на манумент Перамогі, мэбля — вінтажная

Апошнім часам развялося шмат паляўнічых на старую савецкую мэблю, якую на барахолках перакупы прадаюць за немалыя сумы. А яшчэ хапае ахвотных прыкупіць кватэру ў гістарычным доме, ды яшчэ і з духам таго часу. Усе гэтыя параметры сышліся ў адной двухпакаёўцы на плошчы Перамогі з відам на манумент. Колькі ж яна каштуе, піша realt.by.

У сталінцы на праспекце Незалежнасці, 40 прадаецца кватэра на апошнім пятым паверсе. Будынак быў узведзены ў 1948 годзе. Двухпакаёўка займае 46,32 м². Кухня — 6,1 квадратнага метра. Столі — 3,2 метра.

У кватэры два жылыя пакоі. Кухня знаходзіцца паміж імі. Вокны ўсюды выходзяць проста на помнік. Сцены кухні і ваннага пакоя часткова абліцаваны старой савецкай пліткай. На падлозе — дошкі. Санвузел паасобны, ёсць балкон.

Мэбля ў кватэры савецкая, ёсць і вінтажныя варыянты 50—70-х гадоў. 

У гэтым доме знаходзіцца рэстаран «Бярозка». Да метро ўсяго хвіліна хады.

Кватэра каштуе 90 тысяч даляраў. Квадратны метр — 1943 даляры.

Чытайце таксама:

У Новай Баравой прэзентавалі новы квартал са свяцільнямі і дываном у двары. Што з цэнамі?

«Бабуліны» кватэры за $ 160, а колькі за «элітку»? Пачым зараз у Мінску доўгатэрміновая арэнда кватэр

Сучасныя лецішчы каля Мінска. Як выглядаюць і колькі каштуюць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Максим Дизайнер/адказаць/
13.04.2023
Так вот как живет наша каранная минская ылита, оказывается. Небось лет 5 назад за 150 толкали. Может не так ужи все плохо было в 2020-м. Цены на реальные стали похожи. Колхозные льготники теперь перед переездом у Польшчу не толканут свои льготные хатки в Каменной горке по цене испанских на побережье продавать.
0
Студент/адказаць/
13.04.2023
Шикарный видос!
1
Мюллер/адказаць/
13.04.2023
немец Клаўс, за 90 тысяч в Германии купишь разве что конуру в районе где белому опасно для жизни передвигаться. Если не убью то нагнут.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера