Знайсці
12.04.2023 / 14:2911РусŁacБел

Вальфовіч выступіў з новымі заявамі, скіраванымі на распальванне варожасці да ўкраінцаў

Вальфовіч заявіў, што Украіна ператварыла тэраабарону ў нацыяналістычныя фармаванні. Са слоў дзяржсакратара Рады бяспекі, яны выкарыстоўваюцца не для абароны краіны, а для марадзёрства і рабавання.

Аляксандр Вальфовіч і апалчэнцы. Фота: агенцтва «Ваяр»

Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч, які рэгулярна транслюе наратывы расійскай прапаганды, лічыць, што Украіна перакруціла сутнасць падраздзяленняў сіл тэрытарыяльнай абароны, ператварыўшы іх у нацыяналістычныя фарміраванні.

«Украіна сёння тэрытарыяльную абарону некалькі сказіла, іх падраздзяленні ператвораны ў нацыяналістычныя фармаванні. Не для абароны сваёй краіны, а для марадзёрства і рабавання», — безапеляцыйна заявіў ён у сераду, інспектуючы ход вучэнняў у Мінскай вобласці, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

У Беларусі тэрытарыяльную абарону разглядаюць як важны складнік ваеннай бяспекі, па словах Вальфовіча. «Арганізацыя тэрытарыяльнай абароны пачалася з двухтысячных гадоў, з тых часоў адпрацаваны ўсе пытанні арганізацыі, планавання і ўдасканалення тэрытарыяльнай абароны, — сказаў Вальфовіч. — Па нашым шляху пайшлі і суседнія краіны. Польшча, краіны Прыбалтыкі зразумелі, што тэрытарыяльная абарона — гэта неабходны элемент абароны дзяржавы».

Вальфовіч таксама адзначыў, што цяпер пры праверцы гатоўнасці тэрытарыяльнай абароны адпрацоўваюцца некаторыя новыя элементы. У прыватнасці, у адпаведнасці з даручэннем Лукашэнкі ў яе склад уключаюць тэрытарыяльныя падраздзяленні інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

«Гэта найбольш абсталяваныя і падрыхтаваныя ў мірны час структуры, якія выдатна ведаюць кожны куток свайго раёна. Яны аснашчаны самымі сучаснымі сродкамі: квадракоптарамі, відэакамерамі, цеплавізарамі. Яны толькі ўзмоцняць тэрытарыяльную абарону», — сказаў дзяржсакратар.

У Беларусі ўпершыню задзейнічалі народнае апалчэнне

Вальфовіч пра народнае апалчэнне: Ім выдадуць стралковую зброю, якая будзе захоўвацца пры іх

Зборы тэрытарыяльных войскаў пачаліся ў Гродзенскай вобласці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
31
0
Ёсік/адказаць/
12.04.2023
Фота падобна на фрагмент "Вяселле ў Малінаўцы" - атаман і яго войска. Мужыкі, вам гэтая бздура да спадобы, ідзіце рыхтуйце агароды да пасеву бульбы, агуркоў, цыбулі. Ваяры.
12.04.2023
Пацешнае лукашэнаўская калхозная "тэраабарона"))))
0
Гісторыя паўтараецца/адказаць/
13.04.2023
У апошнія дні й гадзіны другое сусьветнае вайны Гітлер зьвярнуўся да старэнькіх дзядоў ды маладых хлопчыкаў, каб паспрабаваць абараніць Берлін.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930